Леапольд Грэйпель
Выгляд
Леапольд Грэйпель | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1810 |
Дата смерці | не раней за 1847 |
Альма-матар |
Леапольд Грэйпель (Грэйпаль; каля 1810 — пасля 1847) — архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1834 годзе Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. У 1830-я гады працаваў павятовым землямерам Полацка. У 1842—1843 гадах архітэктар Беларускай навучальнай акругі (Мінск).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%82%D1%8D%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80_%D0%93%D1%80%D1%8D%D0%B9%D0%BF%D0%B5%D0%BB%D1%8C._%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8B_%D1%84%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4%2C_%D1%80%D0%B0%D0%B7%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%8B_%D1%96_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B4%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%96_%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%85%D0%BE%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B2%D1%83%D1%87%D1%8B%D0%BB%D1%96%D1%88%D1%87%D0%B0.jpg/220px-thumbnail.jpg)
Аўтар праектаў будынкаў дваранскага прыходскага вучылішча (1835) у Полацку, гімназіі (1839) і шляхетнага пансіёна (1842) у Мінску, перабудовы манастырскага корпуса бернардзінцаў (пасля закрыцця касцёла і кляштара) пад павятовую школу (1842—1847) у Віцебску, павятовай школы з домам для персаналу і школьнай 6ібліятэкай у Маладзечне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грэйпель Леапольд // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.