Адналетнік вышынёй 30-80 см з прыемным пахам, голы або зверху з рассеняным апушэннем. Сцябло галінастае, рабрыстае. Лісце падоўжана-яйцападобнае, выемчата-зубчастае. Кветкавыя клубочкі ў рыхлых пазушных мяцёлчатых суквеццях.
↑У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
Траццякоў Дз. І.Лебяда // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.