Аднагадовая расліна. Корань стрыжнёвы, галінасты. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 10-150 см, з мучністым налётам, нярэдка з чырванаватымі плямкамі каля асновы чаранкоў. Лісце яйцападобна-рамбічнае, падоўжана-чаранковае, няправільна-лопасцевае або няправільна-зубчастае, іншы раз трохлопасцевае. Кветкавыя клубочкі сабраны ў добра разгалінаваную мяцёлку. Размнажаецца насеннем (да 100-200 тыс. з адной расліны).
↑У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
Траццякоў Дз. І.Лебяда // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 736 с.: іл. — ISBN 3-85700-079-3.