Лезгіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лезгіны (саманазва — лезгіяр) — народ, які жыве пераважна на паўднёвым усходзе Дагестана і ў суседніх раёнах Азербайджана. Адносяцца да балкана-каўказскай расы вялікай еўрапеоіднай расы. Гавораць на лезгінскай мове лезгінскай падгрупы нахска-дагестанскай групы паўночнакаўказскай сям’і. Дыялекты падзяляюцца на 3 групы: кюрынская (дыялекты гюнейскі, яркінскі, курахскі, гаворкі гіліярская і гелхенская); самурская (дакузпарынскі і ахтынскі дыялекты, фійская і курушская гаворкі); кубінская (кубінскі дыялект). Літаратурная мова на аснове гюнейскага дыялекта. Распаўсюджаныя таксама азербайджанская і руская мовы. Пісьменнасць на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты, ёсць шыіты.

Лезгіны — адзін з карэнных народаў Дагестана. У Сярэднявеччы ўваходзілі ў невялікія аб’яднанні (саюзы) сельскіх абшчсын «вольныя таварыствы», частка — у феадальные ўтварэнні (Кубінскае, Кюрынскае, Дзербенцкае і іншыя ханствы). У 1813-28 гадах тэрыторыя рассялення лезгінаў увайшла ў склад Расійскай імперыі.

Традыцыйныя заняткі — пашаннае земляробства (збожжа, бабовыя, агародніна, бахча), вінаградарства, садаводства, а таксама жывёлагадоўля, на раўнінах — пераважна выганна-стойлавае, у гарах — адгоннае (пераважна, авечкі). Традыцыйныя промыслы і заняткі — вытворчасць дываноў, сукна, апрацоўка драўніны і металаў (збройная і ювелірная), скуры, ганчарства.

Традыцыйныя паселішчы ў гарах — кучавыя, дамы стаяць шчыльна адзін да аднаго. У раўніннай частцы паселішчы раскідзістыя альбо з шырокімі вуліцамі і вялікімі дварамі, апаясаныя агароджай. Пераважаюць паселішчы вулічнай планіроўкі. Традыцыйнае жытло каменнае (на раўніна таксама саманнае), наземнае, прамавугольнае ў плане, з плочкім земляным дахам і ўнутраным дварком, у гарах — 2- і шматпавярховае, на раўнінах 1-2-павярховае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.251 — 252