Лейкацытарная формула
Выгляд
Лейкацытарная формула, лейкацытаграма, лейкаграма — працэнтныя суадносіны розных відаў лейкацытаў у перыферычнай крыві пазваночных жывёл і чалавека. Мае ўзроставыя асаблівасці. У норме лейкацытарная формула дарослага чалавека ўтрымлівае лейкацыты (базафільныя гранулацыты — 0-1 %, эазінафільныя — 0,5-5 %, нейтрафільныя — 65-75 %), лімфацыты — 19-45 %, манацыты — 3-11 %. Лейкацытарная формула і колькасць лейкацытаў адрозніваюцца ў розных відаў жывёл і чалавека, залежаць ад фізіялагічнага стану арганізма, зменьваюцца ў час хвароб. Лейкацытарная формула мае дыягнастычнае і прагнастычнае значэнне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).