Лейшманіі
Лейшманіі (Leishmania, ад імя У. Лейшмана) — род жгуцікавых, якія выклікаюць лейшманіёзы.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Пераносчыкамі лейшманій з’яўляюцца маскіты з роду Phlebotomus у Старым Свеце і з роду Lutzomyia ў Новым Свеце. Натуральным рэзервуарам розных відаў служаць пазваночныя жывёлы, якія адносяцца да шасці атрадаў млекакормячых і яшчарак; зрэшты, на падставе ізаферментнага аналізу паразітаў яшчарак было прапанавана вылучыць у асобны род атрада трыпанасамацід — Sauroleishmania. Лейшманіі ў асноўным паразітуюць у клетках грызуноў, сабак і людзей, але таксама адзначаны выпадкі паразітавання ў даманаў, котак і коней. У Новым Свеце інфекцыя сустракаецца ў апосума, ляніўца і браняносцаў; зарэгістраваныя выпадкі лейшманіёза ў кенгуру ў Аўстраліі. Паводле ацэнак СААЗ ад пачатку 1990-х, на лейшманіёзы хворыя каля 12 мільёнаў чалавек у 88 краінах.
Зноскі
- ↑ Kuhls K.; et al. (2005). "Analysis of ribosomal DNA internal transcribed spacer sequences of the Leishmania donovani complex". Microbes and Infection. 7 (11–12): 1224–34. PMID 16002315.
- ↑ Lukeš J.; et al. (2007). "Evolutionary and geographical history of the Leishmania donovani complex with a revision of current taxonomy". Proceedings of the National Academy of Sciences. 104 (22): 9375–80. doi:10.1073/pnas.0703678104. Архівавана з арыгінала 25 ліпеня 2017. Праверана 24 студзеня 2013.
- ↑ Schönian G.; et al. (2008). "Leishmaniases in the Mediterranean in the era of molecular epidemiology". Trends in Parasitology. 24 (3): 135–42. doi:10.1016/j.pt.2007.12.006. Архівавана з арыгінала 15 лютага 2020. Праверана 24 студзеня 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лейшманіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 192. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).