Ленінагорск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ленінагорск (руск.: Лениногорск, татар.: Лениногорск) — горад (з 1955) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ленінагорскага раёна Татарстана. Насельніцтва 65,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1948 годзе.
Размешчаны на паўднёвым усходзе Татарстана, у верхнім цячэнні ракі Сцяпны Зай, за 322 км ад Казані.
Каля 70 прадпрыемстваў і арганізацый нафтаздабычы, будаўнічай прамысловасці, машынабудавання, транспарта, сувязі, лёгкай і харчовай прамысловасці. Асноўнае прадпрыемства горада — нафтагазаздабываючае ўпраўленне «Ленінагорскнафта»
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Генадзь Васільевіч Буралкін (нар. 1938) — беларускі скульптар.