Ленінскі раён (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ленінскі раён, Брэст)
Jump to navigation Jump to search
Ленінскі раён
Краіна
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 7 красавіка 1978
Кіраўнік Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі

Ленінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка г. Брэста. Утвораны 7 красавіка 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Размешчаны ў цэнтральнай, заходняй, паўночна-заходняй і паўночнай частках горада.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размяшчаецца Брэсцкая крэпасць, пабудаваная на месцы старажытнага Бярэсця, упершыню згаданага ў 1019 г. На яе тэрыторыі адкрыты мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловыя прадпрыемствы раёна выпускаюць больш за 70 % ад агульнага аб’ёму прадукцыі, што вырабляецца ў Брэсце. На тэрыторыі Ленінскага раёна размяшчаецца большая частка прадпрыемстваў свабоднай эканамічнай зоны «Брэст», якая пачала дзейнасць у снежні 1996 года, калі былі зарэгістраваныя першыя рэзідэнты. Сёння ў СЭЗ «Брэст» працуе капітал 19 краін, зарэгістравана 69 рэзідэнтаў, 37 з якіх размяшчаюцца ў Ленінскім раёне.

Таксама на тэрыторыі раёна заходнія вароты Беларусі — Брэсцкі чыгуначны вакзал.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

У Ленінскім раёне размешчаны ўсе значныя аб’екты культуры, такія як Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі і Брэсцкі абласны тэатр лялек, дзе з 1996 года праводзіцца Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа». Штогод у студзені ў Брэсце праходзіць Міжнародны фестываль «Студзеньскія музычныя вечары», кожныя два гады — Рэспубліканскі кінафестываль беларускіх фільмаў.

Таксама на тэрыторыі раёна размешчаны Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, музей гісторыі горада, музей выратаваных каштоўнасцяў, мастацкі музей, музей абароны Брэсцкай крэпасці і яго філіялы.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным цэнтрам навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы выкладчыкаў г. Брэста з’яўляецца Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна.

На тэрыторыі Ленінскага раёна дзейнічаюць некалькі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі: Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р. Шырмы, політэхнічны каледж, прафесійна-тэхнічны каледж гандлю, прафесійны ліцэй будаўнікоў, ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава. У сістэму адукацыі таксама ўваходзяць 3 гімназіі, 11 сярэдніх школ і дзіцячых дашкольных устаноў. Там таксама размяшчаюцца вячэрняя школа, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Тут размешчана галоўная спартыўная арэна вобласці — комплекс «Брэсцкі»; стралковы цір; спартыўны комплекс «Алімп»; спартыўны комплекс БФСТ «Дынама»; басейн «Нептун»; Брэсцкае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву, Брэсцкі абласны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, а таксама 9 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.

Кіраўнікі адміністрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 25 лет Ленинскому району г. Бреста 1978—2003. Брест, 2003. 12 с.
  • Вялічка, У. Там дзе пачыналася Бярэсце : [Нарыс аб Ленінскім раёне г. Брэста] / У. Вялічка, А. Марціновіч // Беларуская думка. 2004. № 8. С. 56-69.
  • Евтух, М. Михаил Евтух : «Завтра в Ленинском районе будет лучше, чем вчера» / беседу вела Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2008. 1 авг. С.4.
  • Евтух, М. Михаил Евтух : «Останавиться на достигнутом — значит начать движение назад» / беседу вёл Сергей Рекуц // Вечерний Брест. 2007. 17 мая. С.3.
  • Евтух, М. «Город древний город молодой…» : [о Ленинском районе г. Бреста] // Вечерний Брест. 2004. 30 сент. — 6 окт. С.4.
  • Илларионова, Л. Локомотив летит вперёд : отсчитывая вёрсты между станциями сегодня и завтра / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2009. 26 марта. С.3.
  • Ленінскі раён Брэста адзначыць юбілей // Народная трыбуна. 3003. 19 красав.
  • Ленинскому району Бреста — четверть века : [ статьи] // Вечерний Брест. 2003. 11 апр. С.7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]