Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей
Брэст. Вуліца Будзённага (13).jpg
Профіль комплексны
Заснаваны 1945
Месцазнаходжанне г. Брэст, вул. К. Маркса, 60, 224030
Памеры фонду 161 900
Агульная плошча 2140
Выставачная плошча 1185,8
Плошча запаснікаў 804,9
Тэлефон (+ 0162) 23-31-00, 23-91-16
Дырэктар Міцюкоў Аляксей Уладзіміравіч
Адкрыты 10.00–18.00, акрамя нядзелі і панядзелка
brokm.vbreste.by
Лагатып Вікісховішча Брэсцкі абласны краязнаўчы музей на Вікісховішчы

Брэсцкі абласны краязнаўчы музеймузей, заснаваны ў 1945 годзе ў г.Брэст. Адкрыты для наведвальнікаў 22 ліпеня 1957 г. Зарэгістраваны 16.04.2001 г. як установа культуры з сучаснай назвай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крыжаўзвіжанскі касцёл, у якім да пачатку 1990-х гг. размяшчаўся музей

Краязнаўчы музей у Брэсце адкрыўся вясной 1941 г., але ў Вялікую Айчынную вайну ў час гітлераўскай акупацыі ўсе яго экспанаты былі знішчаны. 27 сакавіка 1945 г. выканкам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне аб стварэнні абласнога гістарычнага музея. 11 чэрвеня 1945 г. Савет Народных Камісараў БССР падтрымаў гэтую ініцыятыву пастановай «Аб аднаўленні абласных гісторыка-краязнаўчых музеяў у гарадах Гомелі, Бабруйску, Пінску і Брэсце». 30 жніўня 1945 г. Брэсцкі абласны камітэт КП(б)Б пастанавіў пачаць збор і вывучэнне матэрыялаў пра Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі вобласці. 14 верасня 1948 г. Брэсцкі rapвыканкам вырашыў перадаць пад музей будынак Крыжаўзвіжанскага касцёла (узведзены ў 1856 г.). Першая пастаянная экспазіцыя музея пачала дзейнічаць у 1957 г. З 1990 года размяшчаецца ў будынку, узведзеным у пачатку XX стагоддзя, які быў пабудаваны для мясцовага купца Арона Фогеля і ўключаны ў зону гістарычнай планіроўкі і забудовы Брэста. Музеем кіравалі Н. П. Паўлоўская, І. В. Біруля, Н. М. Калашнікава, М. М. Слепакова, Т. А. Слесарук, Т. М. Новікава. З 2010 г. дырэктар А. У. Міцюкоў.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

Гравюра Брэста, 1657
Дыван персідскі. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Асноўны фонд музея і яго філіялаў (2008) налічвае 161 900 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 54 569 адзінак. Агульная экспазіцыйная плошча 510 м², выставачная — 248,8 м². На 1-м паверсе ў 4 залах размешчана экспазіцыя «Родная прырода», у якой прадстаўлены асноўныя тыпы раслін і жывёл, што насяляюць Брэсцкую вобласць. Экспанаты 1-й залы характарызуюць фізіка-геаграфічныя асаблівасці Берасцейшчыны, карысныя выкапні і геалагічную гісторыю краю. Тут дэманструюцца акамянеласці мелавога перыяду мезазойскай эрымарскія вожыкі, губкі, ракавіны марскіх малюскаў, а таксама рэканструкцыя левай пярэдняй канечнасці маманта вышынёй 3,5 м. Прыродныя ландшафты Брэсцкай вобласці і асноўныя прадстаўнікі флоры і фаўны паказаны ў 4 дыярамах. Асаблівае месца ў экспазіцыі займае калекцыя насякомых (налічвае каля 500 прадстаўнікоў розных атрадаў). Другая зала прысвечана самаму вялікаму і старажытнаму лесу Еўропы — Белавежскай пушчы. Экалагічныя праблемы, пытанні аховы навакольнага асяроддзя раскрываюць экспанаты наступных залаў.

Філіялы[правіць | правіць зыходнік]

Музей мае 4 філіялы: археалагічны музей «Бярэсце», музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», мастацкі музей, «Камянецкая вежа».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]