Летапіс беларускай эміграцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Летапіс беларускай эміграцыі» — часопіс. Выдаваўся з 1947 г. на беларускай мове неперыядычна. Заснавальнік Л.Галяк. Спачатку выходзіў у Германіі, з 1955 г. — у ЗША. У 19471980 гг. выйшла 14 нумароў пад назвай «Летапіс». У 19801984 гг. не выдаваўся. Адноўлены ў кастрычніку 1984 г. па ініцыятыве і пад рэдакцыяй М.Панькова; выходзіў пад назвай «Летапіс жыцця беларускай эміграцыі». З верасня 1985 г. — «Летапіс беларускай эміграцыі». Друкаваў дакументы і матэрыялы з асабістага архіва заснавальніка, па гісторыі беларускай эміграцыі з 1920-х г., інфармаваў пра навіны беларускага друку. Шэраг матэрыялаў надрукаваны лацінкай, на англійскай і польскай мовах. Пры рэдакцыі існавалі архіў і бібліятэка. Да красавіка 1991 г. выйшла 76 нумароў.