Мікола Панькоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мікола Панькоў (псеўд. Мікола Вольны, У.Сакол, М.Кніжнік; 12 чэрвеня 1911, Люцын, цяпер Лудза, Латвія7 студзеня 1995, Нью-Ёрк ) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. За сувязь з беларускімі эсэрамі ў 1926 асуджаны латвійскімі ўладамі на 5 гадоў зняволення. Пасля вызвалення выдаваў у Дзвінску часопіс «Школьная праца». У часы нямецкай акупацыі працаваў інструктарам на чыгунцы.

З 1944 — на эміграцыі. Жыў у лагерах для перамешчаных асоб, выдаваў рукапісныя часопісы. Браў удзел у з'ездзе беларускай эміграцыі ў 1947, быў сябрам Рады БНР, узначальваў Саюз Беларускіх Журналістаў. Заснаваў Беларускае Інфармацыйнае Бюро і быў яго кіраўніком. У 1956 выйшаў з Рады БНР і разам з Яўхімам Кіпелем, Віктарам Чабатарэвічам, Міколам Шчорсам, Лявонам Савёнкам заснаваў Камітэт Незалежнай Беларусі, у 1984 разам з Васілём Шчэцькам аднавіў выданне «Летапісу Беларускай Эміграцыі». Склаў падрабязную «Хроніку беларускага жыцця на чужыне» (1945-1984), што была выдадзеная па яго смерці.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Čałaviek i dziaržava. Narysy M. Volnaha. — [Niamieččyna], 1946. — 34 s. — (Biblijateka sučasnaści; № 1)[1].
  • Son kryviča. — [Niamieččyna: vydaviectva «Biełarus», 1946].[1]
  • 10 сталёвых загадаў Беларусу-выгнанцу. — Oldenburg, 7.07.1947. — 2 с.[2]
  • Мы і яны ў Сібіры. — [Niamieččyna: vydaviectva «Biełarus», 1946]. — 23 s.— (Biblijateka sučasnaści; № 4)[1]
  • Шляхі новае беларускае літаратуры: Кароткі агляд беларускае літаратуры паміж дзьвюх войнаў і сяньня. — Ватэнштэт: выдавецтва Беларускага Дапамаговага Камітэту на Ангельскую Зону, 1947. — 16 с.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Рукапіснае выданне
  2. Манускрыпт

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 51. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.