Лешня (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курганны могільнік
Лешня
Краіна  Беларусь
Дата заснавання XI стагоддзе

Лешня — археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі каля в. Лешня Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Курганны могільнік—1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Перахрэсце, на полі. 9 курганоў. У 1889 г. У. З. Завітневіч даследаваў 8 насыпаў вышынёй 0,4—1,6 м, дыяметрам 7—15 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце і ў ямах глыбінёй 0,9 м. У 4 курганах — рэшткі дамавін. Нябожчыкі арыентаваны галавой на захад. Суправаджальны інвентар — жалезны нож, сярэбраны медальён, бронзавыя і алавяныя кольцы, бронзавая спражка, 3 сердалікавыя пацеркі, адна — з горнага хрусталю, 2 трохкрамянёвыя скроневыя кольцы.

Курганны могільнік—2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ва ўрочышчы Буклеўка, за 2 км ад вёскі. 43 курганы. У 1889 г. У. З. Завітневіч даследаваў 13 насыпаў вышынёй 0,7—1,15 м, дыяметрам 7—9 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце (12) і ў яме глыбінёй 0,7 м (1). У 6 пахаваннях знойдзены рэшткі дамавін. Суправаджальны інвентар — жалезныя нажы, бронзавыя спражкі, кольцы, крэсіва з крэменем, сярэбранае кальцо.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завитневич, В. Из археологической экскурсии в Припятское Полесье // Чтения в Обществе истории и древностей российских. Кн. IV. — Киев, 1890.
  • Лысенка, П. Ф. Лешня / П. Ф. Лысенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 14. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]