Перайсці да зместу

Леў Аляксандравіч Мей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Аляксандравіч Мей
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 (25) лютага 1822[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) мая 1862[1][2] (40 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Sofia G. Rehnevskaya[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Аляксандравіч Мей (13 (25) лютага 1822[1][2], Масква[1][3][…]16 (28) мая 1862[1][2], Санкт-Пецярбург[1][4]) — расійскі паэт, драматург і перакладчык.

Нарадзіўся ў збяднелай дваранскай сям’і. Скончыў Царскасельскі ліцэй. Служыў у канцылярыі маскоўскага генерал-губернатара, пазней выкладаў у Другой Маскоўскай гімназіі.

З 1841 года супрацоўнічаў з часопісам «Масквіцянін», дзе друкаваў вершы, пераклады і драматычныя творы, у тым ліку драму «Царская нявеста». Зблізіўся з Міхаілам Пагодзіным і ўдзельнікамі гуртка маладой рэдакцыі «Масквіцяніна», сярод якіх былі Апалон Грыгор’еў і Аляксандр Астроўскі.

У 1853 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе цалкам прысвяціў сябе літаратурнай працы.

Перакладаў на рускую мову творы Фрыдрыха Шылера, Генрыха Гейнэ, П’ера-Жана дэ Беранжэ, Джорджа Гордана Байрана, Адама Міцкевіча, Анакрэонта і Тараса Шаўчэнкі.

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. 1 2 3 4 Венгеров С. А. Мей, Лев Александрович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 944–945.
  3. 1 2 группа авторов, Абрамович-Барановский С. С., Агафонов В. К. и др. Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890.
  4. 1 2 Мей Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.