Леў Канстанцінавіч Дураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Леў Дураў)
Леў Канстанцінавіч Дураў
руск.: Лев Дуров
Леў Дураў — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР.
Леў Дураў — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР.
Дата нараджэння 23 снежня 1931(1931-12-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 2015(2015-08-20)[2] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ekaterina Lvovna Doerova[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог, публіцыст
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы медаль «Абаронцу вольнай Расіі» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР The Crystal Turandot
IMDb ID 0244296
levdurov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Канстанцінавіч Дураў (руск.: Лев Константинович Дуров) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, педагог, публіцыст. Народны артыст СССР (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе пасля заканчэння Школы-студыі МХАТ дырэктар Цэнтральнага дзіцячага тэатра (цяпер Расійскі акадэмічны маладзёжны тэатр) К. Я. Шах-Азізаў запрасіў яго ў сваю трупу. Ён пагадзіўся і ў верасні прыйшоў на першы ў сваім жыцці збор трупы, дзе сустрэўся з А. В. Эфрас, з якім у далейшым не раставаўся амаль 30 гадоў. У Цэнтральным дзіцячым тэатры прапрацаваў каля 10 гадоў. Калі А. В. Эфрас перайшоў у Тэатр імя Ленінскага камсамола, ён узяў з сабой некалькіх акцёраў, у тым ліку і Л. Дурава. У 1963—1967 гадах выступаў на сцэне Тэатра імя Ленінскага камсамола, калі ж у 1967 годзе, А. В. Эфрас быў адхілены ад кіраўніцтва тэатрам і пераведзены ў якасці чарговага рэжысёра ў Тэатр на Малой Броннай, яму дазволілі ўзяць з сабой 10 артыстаў, і Дураў сышоў разам з ім. Гэтаму тэатру, у якім пасля заканчэння ў 1978 годзе Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў пры ГІТІСе Л. Дураў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай, ён заставаўся верным да апошняга дня. У 2003—2006 гадах быў галоўным рэжысёрам Тэатра на Малой Броннай.

Граў і ў іншых тэатрах. Да апошніх дзён паралельна з працай у сваім тэатры ўдзельнічаў у спектаклях Тэатра «Школы сучаснай п’есы» у рэжысёра І. Л. Райхельгаўза.

У кіно пачаў здымацца ў 1954 годзе, пераважна, у эпізодах і сыграў за сваё жыццё больш за 290 роляў. Шмат працаваў на тэлебачанні, у тым ліку ўдзельнічаў у здымках тэлеперадачы «Маркіза».

У 1996 годзе як мастацкі кіраўнік выпусціў курс студэнтаў у Школе-студыі МХАТ.

У 1999 годзе выйшла кніга акцёра «Грэшныя запіскі», у 2008 яшчэ дзве кнігі: «Байкі са закуліссі» і «Байкі на біс».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Lew Durow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.