Леў Кішка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Кішка
Leŭ Kiška. Леў Кішка.jpg
Леў Кішка. Гравюра XIX ст.
POL COA Dąbrowa.svg
Герб «Дуброва»
10-ы Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі
1714 — 1728
Папярэднік: Юрый Вінніцкі
Пераемнік: Атанас Шаптыцкі
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць: ксёндз
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 1668(1668)
Смерць: 19 снежня 1728(1728-12-19)
Дынастыя: Род Кішкаў

Леў Кішка[а 1] (у свеце Лука; 1668, горад Ковель Валынскага ваяводства — 19 снежня 1728, сяло Кулечаў Валынскага ваяводства) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік і перакладчык. Уніяцкі епіскап уладзімірскі і берасцейскі1711), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі1714). Доктар багаслоўя (1691)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду герба «Дуброва». З 1683 навучаўся ў Быцені, дзе ўступіў у ордэн базыльянаў (1684). Працягваў адукацыю ў Калегіуме прапаганды веры ў Рыме, па сканчэнні якога атрымаў ступень доктара багаслоўя. У 16941696 выкладаў рыторыку і філасофію ў базыльянскай школе ў горадзе Уладзімір.

У 1696 прапаведнік і вікарый, у 16971699 ігумен Віленскага Траецкага манастыра. Абараніў гэты цэнтр уніяцтва ад дамаганняў епіскапаў і канчаткова падпарадкаваў яго базыльянскаму ордэну (1703).

У 16991708 архімандрыт Полацкага Барысаглебскага манастыра. У 17031713 протаархімандрыт (генерал) ордэна базыльянаў, у 17091728 архімандрыт Супрасльскага манастыра.

Далучыў да ордэна базыльянаў шэраг манастыроў, раней падпарадкаваных біскупам, умацаваў аўтарытэт і ўладу протаархімандрыта (палічыў несапраўднымі выбары мітрапаліта Юрыя Вінніцкага ў 1708, якія адбыліся без яго ўдзелу, дамогся паўторнага галасавання). Падрыхтаваў і правёў Замойскі сабор (1720).

Рэгулярна наведваў манастыры, у тым ліку архімандрыі, што не ўваходзілі ў ордэн. Адбудаваў шэраг зруйнаваных манастыроў і цэркваў, у тым ліку ў Беразвеччы і Супраслі, аднавіў дзейнасць Супрасльскай друкарні, заснаваў паперню.

Клапаціўся пра адукацыю белага духавенства. Выдаў на старабеларускай мове дапаможнік для святароў з катэхізісам для вернікаў «Собрание припадков краткое» (Супрасль, 1722), «Букварь языка словенского» (Супрасль, 1727).

Быў прыхільнікам частковага захавання ўсходняй абраднасці ў Грэка-Каталіцкай Царкве, імкнуўся пераадолець абрадавую разнастайнасць і недахоп богаслужбовай літаратуры — з гэтай мэтай выйшаў вялікім тыражом уніфікаваны для ўсіх парафій «Служэбнік» (Супрасль, 17271732).

Пакінуў некалькі тэалагічных прац і апісанне Замойскага сабора. Пахавалі мітрапаліта ва Уладзіміры

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Іншая форма імя: Лявон Кішка

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]