Лоры
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Лоры | |||||||||||||||||||||||||||
![]() Лорыкет стракаты (Trichoglossus haematodus) | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Loriinae Selby, 1836 | |||||||||||||||||||||||||||
|
Лоры (Loriinae), шчоткаязычныя папугаі — падсямейства папугаяў.
Пашыраны ад Філіпінскіх астравоў да Паўднёвай Аўстраліі і Тасманіі, у Палінезіі. Жывуць у лясах.
Даўжыня да 40 см. Апярэнне яркае, пераважна чырвонае і зялёнае. Хвост доўгі. Дзюба доўгая, вузкая. На канцы мясістага языка шчотачка, утвораная тонкімі шчацінкамі, што дапамагае эбіраць з кветак пылок і нектар.
Кормяцца таксама ягадамі, пладамі, сокам дрэў, часам дробнымі насякомымі.
Нясуць 2—4 яйкі.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Чарнакрылы чырвоны лоры
(Eos cyanogenia)Мускусны ларыкет
(Glossopsitta concinna)Жоўтагаловы ларыкет
(Trichoglossus euteles)Чорны бліскучы лоры
(Chalcopsitta atra)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лоры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.