Лох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лох
Elaeagnus umbellata3.jpg
Лох парасонавы (Elaeagnus umbellata).
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elaeagnus L., 1753

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27769
NCBI  36776
EOL  11204628
GRIN  g:4145
IPNI  165322-3

Лох[3], таксама Джыда або Пшат[4] (Elaeágnus) — род дрэў і хмызнякоў сямейства Лохавыя (Elaeagnaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя або вечназялёныя хмызнякі або дрэвы, часта калючыя.

Кветкі пазушныя, адзіночныя або ў пучках, двухполыя, маюць 4 тычынкі.

Плод — касцянка з эліптычнай костачкай і салодкай сопкай мякаццю.

Размнажэнне — насеннем, каранёвымі атожылкамі і тронкамі.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Звыш 50 відаў, галоўным чынам пашыраных у Японіі, Кітаі і Еўропе. У Беларусі інтрадукаваны лох вузкалісты, або ўсходні (Elaeagnus angustifolia), лох парасонавы (Elaeagnus umbellata), лох серабрысты (Elaeagnus commutata).

Лохавыя лясы прымеркаваны ў асноўным да рачных далін і поймаў рэк арыднай зоны. Растуць у краінах Міжземнамор’я, Азіі і Паўночнай Амерыкі. У горных раёнах падымаюцца да вышыні 2500 м[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Лох, Джыда, Пшат у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.351
  5. Лесная энциклопедия: В 2-х т., т.2 / Гл. ред. Воробьёв Г. И. — М.: Сов. энциклопедия, 1986.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 351. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]