Арыдны клімат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэгіёны з арыдным кліматам

Арыдны клімат (ад лац.: aridus — сухі), або клімат пустыняўкласіфікацыі кліматаў Кёпена пазначаецца спалучэннем лацінскіх літар BWh, BWk, і часам BWn) — сухі клімат з высокімі тэмпературамі паветра, для якіх характэрны вялікія сутачныя ваганні, і малой колькасцю атмасферных ападкаў, каля 100—150 мм/год ці поўнай іх адсутнасцю.

Уся вільгаць, якая атрымліваецца, хутка выпараецца. Рэкі, якія працякаюць праз пустыню з суседніх больш вільготных абласцей, тут мялеюць і часта сканчаюцца бяссцёкавымі катлавінамі з салёнымі азёрамі. Аголеная зямная паверхня выпрабоўвае рэзкія ваганні тэмпературы на працягу сутак, з-за чаго нават шчыльныя горныя пароды разбураюцца і ператвараюцца ў пясок. Вецер бесперашкодна пераносіць масы сухога пяску, ствараючы хвалісты рэльеф пясчаных барханаў і дзюн.

Арыдны клімат у сваіх найбольш яркіх формах характэрны для трапічных і субтрапічных шырот: гэта Сахара, пустыні Аравійскага паўвострава, Аўстраліі і іншыя. У больш высокіх шыротах арыдны клімат звязаны ці з ахоўным дзеяннем горных хрыбтоў, якія перашкаджаюць прыносу вільгаці з акіяна — такімі з'яўляюцца пустыні Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, ці — з аддаленасцю ад акіянаў, што мы назіраем у пустынях Цэнтральнай Азіі.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна вылучаюць два ці тры падтыпы арыднага клімату: клімат гарачых пустыняў (BWh), клімат халодных пустыняў (BWk) і часам мяккі клімат пустыняў (BWh/BWn). Для размежавання клімату гарачых і халодных пустыняў звычайна выкарыстоўваецца тры ізатэрмы: сярэднегадавой тэмпературы паветра ў 18 °C, сярэдняй тэмпературы самага халоднага месяца, роўнай 0 °C ці -3 °C. У выпадку, калі тэмпература ніжэйшая за гэтыя значэнні, то клімат класіфікуецца як клімат халодных пустыняў («BWk»), калі тэмпература вышэйшая за гэтыя значэнні, то — як клімат гарачых пустыняў (BWh)[1].

Клімат гарачых пустыняў[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіёны з гарачым варыянтам арыднага клімату

Рэгіёны з кліматам гарачых пустыняў размешчаны, як правіла, на поўдзень ад субтрапічнага пояса і для іх характэрна малахмарнае надвор'е на працягу ўсяго года дзякуючы стабільным сыходным патокам паветра і ўстойліва высокаму атмасфернаму ціску. Гэтыя рэгіёны размешчаны паміж 30 градусамі паўднёвай і 30 градусамі паўночнай шыраты, у так званых "конскіх шыротах".

Для рэгіёнаў з гарачым падтыпам арыднага клімату характэрна гарачае і экстрэмальна гарачае надвор'е на працягу ўсяго года з абсалютнымі максімумамі тэмператур у 40 °C (104 °F) і больш °C (113 °F). Тым не менш, у асобныя месяцы начныя тэмпературы могуць апускацца ніжэй 0 °C у сувязі з выключнымі стратамі цяпла пад бясхмарным небам. Аднак падобныя начныя замаразкі назіраюцца вельмі рэдка.

Клімат гарачых пустыняў характэрны для Паўночнай Афрыкі (пустыні Сахара, Лівійская і Нубійская пустыні); пустыняў Афрыканскага Рога, Паўднёвай Афрыкі (пустыні Наміб і Калахары), Сярэдняга Усходу (Аравійская пустыня, Сірыйская пустыня, Дэштэ-Лут), Паўднёвай Азіі (пустыня Тар), Злучаных Штатаў і Мексікі (Махавэ, Санора Чыўаўа), Аўстраліі (Сімпсан, Вялікая пустыня Вікторыя) і іншых рэгіёнаў.

Клімат Эр-Рыяда, Саудаўская Аравія
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 31,5 34,8 38,0 42,0 45,1 49,8 52 47,8 44,5 41,0 36,0 31,0 52
Сярэдні максімум, °C 20,1 23,0 27,6 34,0 39,6 42,7 43,4 43,2 41,3 35,1 27,6 22,0 33,1
Сярэдняя тэмпература, °C 14,4 16,9 21,1 26,9 32,9 35,4 36,6 36,5 33,3 28,2 21,4 16,1 26,6
Сярэдні мінімум, °C 6,9 9,0 15,0 20,3 25,7 27,6 29,1 28,8 25,7 20,9 15,3 8,4 19,9
Абсалютны мінімум, °C −1 0,5 4,5 11,0 18,0 21 23,6 22,7 16,1 13,0 7,0 1,4 −1
Норма ападкаў, мм 12,3 5,8 30,2 23,3 6,2 0 0 0,3 0 2,3 7,4 11,2 99,0
Крыніца: pme.gov.sa

Клімат халодных пустыняў[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіёны з халодным варыянтам арыднага клімату

Для халодных пустыняў характэрна спякотнае (часам экстрэмальна спякотнае) і засушлівае лета. У адрозненне ад рэгіёнаў з гарачым арыдным кліматам, для рэгіёнаў з халодным варыянтам арыднага клімату характэрны халодныя, часам вельмі халодныя зімы з сярэднімі тэмпературамі, якія апускаюцца ніжэй 0 °C[2]. Рэгіёны з халодным кліматам пустыняў звычайна размяшчаюцца ў больш высокіх шыротах у параўнанні з рэгіёнамі з гарачым варыянтам арыднага клімату.

Гэты варыянт арыднага клімату рэдка сустракаецца па-за межамі Азіі. Халодныя пустыні, як правіла, сустракаюцца ў рэгіёнах ўмеранага пояса, выпадзенню ападкаў у якіх перашкаджаюць горныя ланцугі. Класічным прыкладам рэгіёна з халодным арыдным кліматам з'яўляецца пустыня Гобі ў Манголіі[2]. Для яе характэрны гарачае лета і вельмі халодныя зімы дзякуючы пераносу паветраных халодных мас з Сібіры і Цэнтральнай Азіі. Пустыні Кызылкум і Такла-Макан у Цэнтральнай Азіі, рэгіён Ладакх у Індыі і найбольш засушлівыя вобласці Пустыні Вялікага Басейна на захадзе ЗША таксама з'яўляюцца варыянтамі клімату BWk.

У арктычных і антарктычных рэгіёнах таксама выпадае вельмі мала ападкаў, аднак яны класіфікуюцца як рэгіёны з палярным кліматам.

Клімат Замын-Уўдэ, Манголія
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 10,5 13,0 24,9 34,0 37,1 39,9 40,0 40,3 34,6 27,6 19,4 9,9 40,3
Сярэдні максімум, °C −11 −6 4,8 14,4 23,0 27,8 29,8 27,7 21,4 13,0 1,4 −8,6 11,5
Сярэдняя тэмпература, °C −18,5 −14,5 −4,5 5,9 14,4 20,2 22,8 20,8 13,5 4,4 −6,6 −15,9 3,5
Сярэдні мінімум, °C −24,7 −21,8 −11,9 −2 6,8 12,4 16,2 14,3 6,7 −2,3 −12,7 −21,8 −3,4
Абсалютны мінімум, °C −39,3 −42,3 −28,4 −18,6 −9 −6,5 7,2 0,9 −5,6 −17,5 −30,5 −39,9 −42,3
Норма ападкаў, мм 1,9 1,3 1,6 3,8 7,1 14,9 28,5 29,1 14,0 5,8 1,9 1,1 111
Крыніца: NOAA (1961-1990)

Мяккі варыянт арыднага клімату[правіць | правіць зыходнік]

Ліма — сталіца Перу

Мяккі варыянт арыднага клімату (BWh or BWn), як правіла, характэрны для заходніх узбярэжжаў кантынентаў у межах трапічнага (ці блізкага да яго) пояса ці высакагорных абласцей у раёнах, для якіх характэрны клімат гарачых пустыняў. У Паўднёвай Амерыкі мяккі варыянт клімату пустыняў характэрны для асобных абласцей пустыні Атакама, асабліва ўздоўж цэнтральнага і паўднёвага ўзбярэжжа Перу. У прыватнасці, такі варыянт клімату пустыняў характэрны для Лімы, сталіцы Перу. У Паўночнай Амерыцы такі варыянт арыднага клімату характэрны для паўвострава Каліфорнія. У Афрыцы яму адпавядаюць асобныя раёны пустыні Наміб. На Аравійскім паўвостраве мяккі варыянт арыднага клімату характэрны для асобных раёнаў Емена.

Для рэгіёнаў з мяккім арыдным кліматам характэрны больш умераныя тэмпературы ў параўнанні з іншымі абласцямі, размешчанымі ў тых жа шыротах (звычайна з-за блізкасці халодных цячэнняў) і (для прыбярэжных пустыняў) частыя туманы і нізкая воблачнасць, нягледзячы на вельмі нізкую колькасць ападкаў, якія выпадаюць.

Клімат Лімы, Перу
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 32,7 32,6 33,3 31,5 30 30 28,3 25,4 28 24,8 27,6 30,4 33,3
Сярэдні максімум, °C 26,3 27,3 26,8 24,6 22,1 20,1 19,4 19 19,5 20,5 22,2 24,5 22,7
Сярэдняя тэмпература, °C 22,6 23,3 22,8 20,9 18,9 17,7 17,1 16,7 16,9 17,6 18,9 21 19,5
Сярэдні мінімум, °C 20,2 20,8 20,3 18,6 17 16,2 15,7 15,4 15,4 15,9 17,1 18,8 17,6
Абсалютны мінімум, °C 15 15 14 11,1 11,1 10 8,9 10 12,5 11,1 11,1 12 8,9
Норма ападкаў, мм 0,3 0,6 0,8 1 0,3 0,8 0,7 1 0,8 0,3 0,2 0,4 8
Тэмпература вады, °C 20 21 21 19 19 17 16 16 16 17 18 19 18
Крыніца: Надвор'е і Клімат, Турыстычны партал

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чичагов В. П. «Аридные равнины северо-запада Африки» — Москва: Институт географии РАН, Геоморфологическая Комиссия, 2008. — 176 с. — тираж ? экз. — ISBN отсутствует.
  • Чичагов В. П. «История сезонно-засушливых равнин тропиков Юго-Восточной Азии». — Москва: Институт географии РАН, 2009. — 152 с. — тираж ? экз. — ISBN отсутствует.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Шаблон:Класіфікацыя тыпаў клімату паводле Кёпена Шаблон:Класіфікацыя тыпаў клімату паводле Алісава