Лувага Кізіта
Лувага Кізіта | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Лувага Віліям Кізіта | |
Нарадзіўся | 20 снежня 1993[1] (25 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 178 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 18 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2009 — 2012 | ![]() | |
2012 — 2014 | ![]() |
33 (5) |
2014 — 2015 | ![]() |
56 (17) |
2015 — 2017 | ![]() |
11 (0) |
2016 | → ![]() |
15 (5) |
2017 — | ![]() |
28 (3) |
2018 | → ![]() |
3 (0) |
2019 — | → ![]() |
5 (1) |
Нацыянальная зборная** | ||
2012 — | ![]() |
39 (1) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Лувага Віліям Кізіта (англ.: Luwagga William Kizito, нар. 20 снежня 1993, Кісубі, Уганда) — угандыйскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды (у арэндзе з «Палітэхнікі» з Ясаў) і нацыянальнай зборнай Уганды.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2009 года пачаў выступаць на радзіме за клуб «Бунамвая», з якім адразу стаў чэмпіёнам краіны. Улетку 2012 года перабраўся ў Еўропу, стаўшы іграком клуба другога партугальскага дывізіёна «Лейшойнш». Пачаўшы выступ за новы клуб з некалькіх забітых галоў, прыцягнуў увагу «Порту», аднак пазней выніковасць знізілася, і пераход не адбыўся. Застаўшыся ў «Лейшойншы», нападнік дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне і спыніцца ў адным кроку ад выхаду ў Прымейра-лігу.
У студзені 2014 года перайшоў у іншы партугальскі клуб «Спортынг» (Кавілья), а ў ліпені 2015 года перабраўся ў «Рыу Аві» з Прымейра-лігі. Замацавацца ў элітным партугальскім дывізіёне не здолеў, у першай палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Фейрэнсі», пасля вярнуўся ў «Рыу Аві». У 2017 годзе стаў іграком румынскага клуба «Палітэхніка» з Ясаў.
У жніўні 2018 года быў арандаваны беларускім клубам БАТЭ з правам выкупу[2]. У складзе барысаўскай каманды, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі, а таксама адгуляў усе 120 хвілін у кубкавым матчы супраць «Гарадзеі». У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды пакінуў БАТЭ[3].
У сакавіку 2019 года адправіўся ў арэнду ў карагандзінскі «Шахцёр».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2012 года выступае за нацыянальную зборную Уганды. У 2017 годзе разам са зборнай прымаў удзел у фінальным турніры Кубка афрыканскіх нацый.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Уганды: 2009/10
Чэмпіён Беларусі: 2018
Зноскі
- ↑ Kizito // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Угандиец Уильям Кизито стал игроком БАТЭ
- ↑ Кизито покинул БАТЭ
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ва Угандзе
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Уганды
- Ігракі зборнай Уганды па футболе
- Ігракі ФК Шахцёр Караганда
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Палітэхніка Ясы
- Ігракі ФК Рыу Аві
- Ігракі ФК Фейрэнсі
- Ігракі ФК Спортынг Кавілья
- Ігракі ФК Лейшойнш
- Ігракі ФК Вайперс