Перайсці да зместу

Луканга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луканга
англ.: Lukanga
Каардынаты: 14°22′14,60″ пд. ш. 27°44′54,40″ у. д.HGЯO
Краіна
Рэгіён
Вышыня над узроўнем мора 1 118 м
Плошча 2600 км²
Сярэдняя глыбіня 1.5 м
Лагатып Вікісховішча Lukanga Swamp на Вікісховішчы

Луканга (англ.: Lukanga) — балотны экарэгіён у Цэнтральнай правінцыі Замбіі. Агульная плошча — 2600 км².

Балоты Луканга складаюцца з асноўнай часткі ў западзіне амаль круглявай формы з ярка акрэсленымі берагамі плошчай 1850 км² і поймавых балот уздоўж рэк Луканга і Кафуэ. Доўгі час лічылася, што западзіна з'яўляецца старажытнай астраблемай. Геалагічнае даследаванне 2002 г. паставіла гэта пад сумненне. Западзіна сілкуецца вадою ў вільготны сезон або ў час паводкі ракі Кафуэ.

Балоты Луканга насяляюць 316 відаў птушак. 8 лістапада 2005 г. яны былі абвешчаны Рамсарскім водна-балотным угоддзем.

Традыцыйным заняткам мясцовых жыхароў з'яўляецца рыбалоўства. У 1992 г. было здабыта 2 613 т рыбы. У наш час камерцыйны лоў не вядзецца.