Вячаслаў Васілевіч Багдановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з В. Багдановіч)
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Васілевіч Багдановіч
VJACHESLAW BAGDANOWICH.jpg
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, рэлігійны дзеяч, грамадскі дзеяч, публіцыст
Месца працы:
Член у:
Веравызнанне: Руская праваслаўная царква
Нараджэнне: 26 верасня 1878(1878-09-26)
Смерць: 1939
Дзеці: Глеб Вячаслававіч Багдановіч

Вячаслаў Васілевіч Багдановіч (1878, Дзісна — 1939?) — беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын святара Васілія Багдановіча і брат педагогаў Анатолія і Генадзя Багдановічаў. Бацька Глеба Багдановіча.

Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1903). З 6.11.1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. З 18.5.1907 інспектар Мінскай, з восені 1907 Літоўскай (Віленскай) духоўных семінарыяў. У 1915 эвакуіраваўся з семінарыяй у Разань. У 1919 вярнуўся ў Вільню, прызначаны рэктарам семінарыі.

Удзельнічаў у Памесным Саборы Расійскай (Рускай) праваслаўнай царквы (1917—18) пра які напісаў некалькі спецыяльных артыкулаў і надрукаваў дзённік удзельніка Сабора. Быў адказным рэдактарам «Литовских Епархиальных Ведомостей» з 1919 да 20.10.1922, калі пастановай Віленскай духоўнай кансісторыі выданне было зачынена. У верас. 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы. Захоўваючы вернасць Патрыярху, адмовіўся прыняць аўтакефалію Польскай царквы, за што пастановай архіепіскапа Варшаўскага Георгія звольнены з пасады рэктара семінарыі і рэдактара «Литовских Епархиальных Ведомостей». У кастр. 1922 арыштаваны польскімі ўладамі з архіепіскапам Літоўскім і Віленскім Елеўферыем (Богаяўленскім) і вывезены ў Кракаў. Мітрапалітам Дзіянісіем адлучаны ад Польскай аўтакефальнай царквы.

У канцы 1922 абраны ў сенат II Рэчы Паспалітай. Актыўны змагар за правы беларусаў у Польшчы. У 1930 абраны сенатарам на другі тэрмін. Са святаром Лукой Голадам арганізаваў у Вільні адзіны ва ўсёй Польшчы праваслаўны прыход, які падпарадкоўваўся патрыярху Ціхану і служыў у ім псаломшчыкам (1924—36). Пасля дзесяцігадовага існавання Патрыяршая абшчына ў Вільні адміністрацыйнымі ўладамі была разгромлена, а яе храм апячатаны (1936). Выступаючы ў сенаце (1929) паведаміў пра сапраўднае становішча Праваслаўнай царквы, пра гвалт, канфіскацыю маёмасці, нацыянальныя прыцясненні. З 1930 выкладаў у Віленскай рускай гімназіі імя А. Пушкіна і ў жаночым епархіяльным вучылішчы.

Вядомы і як кампазітар, аўтар музыкі да некалькіх рамансаў на словы А. Пшчолкі. Паводле звестак А. Клімовіча, у 1920-я г. яму прыпісвалася аўтарства раманса «Зорка Венера» на словы М. Багдановіча.

У 1920—30-я г. член Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) у Вільні. Да 28.11.1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камісіі пры БНК. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Вільні, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У 1939 арыштаваны польскай дэфензівай як праціўнік аўтакефаліі. Заключаны ў Віленскую турму, адкуль этапаваны ў Бяроза-Картузскі канцлагер. З наступам Чырвонай арміі ахова лагера ўцякла, і зняволеныя вызваліліся. У верас. 1939 арыштаваны органамі НКУС. Паводле іншай крыніцы, арыштаваны 17 кастрычніка 1939 года, вывезены з Вільні органамі НКУС 23 кастрычніка 1939 года[1]. Па заяве пракуратуры СССР сярод асуджаных не значыцца. Па прыватных сведчаннях, расстраляны ў Вілейскай турме НКВД неўзабаве пасля арышту.[2]

Зноскі

  1. Goniec Codzienny, Nr. 33, 27.08.1941
  2. Маракоў Л. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917—1967.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 204. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).