Перайсці да зместу

Лука (Анатолія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лука (LUKKA) размяшчалася на паўднёвым-заходзе Анатоліі.

Лука (Lukka), таксама Лукская зямля — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Анатоліі ў познім бронзавым веку. Пра яе вядома з хецкіх і егіпецкіх крыніц як пра варожую краіну. Агульнапрынята лічыць, што старажытны тапонім можа працягвацца ў назве антычнай Лікіі.

Хоць вызначана, што Лука размяшчаліся на паўднёвым захадзе Анатоліі, дакладнае яе размяшчэнне дыскусійнае. Хетазнавец Трэвар Брайс сцвярджае, што Лука займала вялікі абшар, які ахопліваў вобласці вядомыя пазней як Лікаонія, Пісідыя і Лікія[1]. Іншыя даследчыкі, як Ілля Якубовіч, лічаць, што Лука абмяжоўвалася толькі Лікіяй[2].

Ваяры з Лукі ўдзельнічалі на баку хетаў у знакамітай бітве пры Кадэшы (каля 1300—1274 да н.э.) супраць егіпецкага фараона Рамсеса II. Аднак, праз стагоддзе, Лука выступіла ўжо супраць саміх хетаў. Хецкі цар Супілуліума II не здолеў іх перамагчы. Урэшце Лука спрыяла падзенню Хецкага царства.[крыніца?]

Лука таксама вядома з тэкстаў Старажытнага Егіпта як адно з плямёнаў народаў мора, якія ўварваліся ў Егіпет і Усходняе Міжземнамор’е ў XII стагоддзі да нашай эры[3][2].

  1. Bryce 2005, p. 54.
  2. а б Yakubovich 2010, p. 134.
  3. Bryce 2005, p. 336.