Лукомскае вадасховішча
Выгляд
Лукомскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 54°42′31″ пн. ш. 29°10′25″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Віцебская вобласць, Чашніцкі раён |
Даўжыня | 3 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,38 км² |
Аб'ём | 0,0011 км³ |
Найбольшая глыбіня | 6,2 м |
Упадаюць | Лукомка |
Выцякаюць | Лукомка |
Год напаўнення | 1951 |
Луко́мскае — вадасховішча ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Лукомка, каля вёскі Рудніца.
Вадасховішча створана ў 1951 годзе плацінай Лукомскай ГЭС на рацэ Лукомка. Плошча паверхні 0,68 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Найбольшая глыбіня 6,2 м. Аб'ём вады 1,1 млн м³. Берагі вадасховішча абрывістыя вышынёй 10—15 м у нізоўі і спадзістыя ў вярхоўі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ашэраў Ф. М. Лукомскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 365.