Тагальская мова
| Тагальская мова | |
|---|---|
| Распаўсюджванне тагальскай мовы на Філіпінах. | |
| Саманазва | Tagalog [tɐˈga:log] |
| Краіны | Філіпіны |
| Рэгіёны | Лусон |
| Афіцыйны статус | Філіпіны |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | Komisyon sa Wikang Filipino |
| Агульная колькасць носьбітаў | 49 млн.[1][2] |
| Рэйтынг | 24 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць | лацініца, раней байбаін |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | таг 636 |
| ISO 639-1 | tl |
| ISO 639-2 | tgl |
| ISO 639-3 | tgl |
| WALS | tag |
| Ethnologue | tgl |
| Linguasphere | 31-CKA-a |
| ABS ASCL | 6511 |
| IETF | tl |
| Glottolog | taga1269 |
Тагальская мова (саманазва тагалаг - Tagalog [tɐˈɡaːloɡ]) — адна з асноўных моў Рэспублікі Філіпіны. Адносіцца да буйнейшых філіпінскіх моў па колькасці носьбітаў. Належыць да філіпінскай зоны аўстранезійскай сям'і моў. Першым даступным у Еўропе дакументам аб тагальскай мове з'яўляюцца запісы італьянца Антоніа Пігафеты.
Тагальская мова, як і яе стандартызаваны варыянт філіпіна, — дзяржаўная мова Рэспублікі Філіпіны. З'яўляецца вядучай мовай дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на Філіпінах. Гэта таксама галоўная мова выкладання ў агульнаадукацыйнай сістэме краіны. Статус мовы афіцыйных дакументаў яна ў цяперашні час дзеліць з англійскай мовай, да 1987 г. таксама і з іспанскай мовай. Тагалог з'яўляецца мовай шырокіх зносін, або лінгва-франка, на ўсім Філіпінскім архіпелагу, а таксама ў філіпінскіх абшчынах за мяжой. Аднак, хоць у названых сферах тагальская мова адыгрывае вядучую ролю, у сферах дзяржаўнага кіравання і бізнесу перавага аддаецца англійскай мове, нават пры абмежаваным валоданні ёй.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
- ↑ Philippine Census, 2000. Table 11. Household Population by Ethnicity, Sex and Region: 2000
- ↑ Філіпінскія мовы (англ.) у праекце Ethnologue: Languages of the World.
