Лутаўскае
Выгляд
Лутаўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 107,0 м |
Даўжыня | 1,83 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,18 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,72 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Лу́таўскае — возера ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці, за 26 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лоеў, каля вёсак Старая Лутава і Глушэц, на правабярэжнай пойме ракі Дняпра.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 1,83 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 3,72 км.
Возера старычнае, серпападобнай у плане формы. Схілы катлавіны на поўдні і захадзе стромкія, вышынёй 6—8 м, на ўсходзе да 3 м, пад хмызняком. Берагі на поўдні і захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе нізкія, забалочаныя. Праз возера цячэ рака Пясочанка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 223. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 36. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Гомельская область. Лоевский район: карта. Лоев: план / Ред. Л.В. Компанец, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 1 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 16 верасня 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 сакавіка 2020. (руск.)
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)