Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт у Шрыўпарце
| Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт у Шрыўпарце | |
|---|---|
| англ.: Louisiana State University Shreveport | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Louisiana State University Shreveport |
| Заснаваны | 1967 |
| Студэнты | 9 955[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Шрыўпарт, Луізіяна, ЗША |
| Сайт | lsus.edu |
Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт у Шрыўпарце (англ.: Louisiana State University Shreveport) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шрыўпарт у штаце Луізіяна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта частка сістэмы Луізіянскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першапачаткова заснаваны як двухгадовы каледж, вучэльня ператварылася з часам ва ўніверсітэт з 21 праграмай бакалаўрыяту, дзясяткам магістарскіх праграм і адной доктарскай праграмай аспірантуры ў галіне даследаванняў лідарства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія па стварэнні філіяла Луізіянскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Шрыўпарйк пачалася яшчэ ў 1936 годзе, але не была паспяховай. Неўзабаве пасля таго, як у верасні 1967 года пачаліся заняткі ў двухгадовым філіяле, асацыяцыя студэнцкага самакіравання і клуб разам з іншымі арганізацыямі пачалі дамагацца чатырохгадовага статусу для вучэльні, але атрымалі магутны супраціў з боку навакольных чатырохгадовых каледжаў, якія баяліся канкурэнцыі з боку новай вучэльні. Восенню 1973 года пасада дэкана філіяла была павышаны да ўзроўню рэктара. Пачаліся наборы на магістарскія і аспіранцкія праграмы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы