Луі Вальта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Вальта
фр.: Louis Valtat
Род дзейнасці мастак, гравёр, рысавальнік
Дата нараджэння 8 жніўня 1869(1869-08-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1952(1952-01-02)[4][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Сайт valtat.com (фр.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі Вальта (фр. Louis Valtat; 8 жніўня 1869, Дзьеп — 2 студзеня 1952, Парыж) — французскі мастак і гравёр. Прадстаўнік постімпрэсіянісцкага кірунку ў мастацтве, адзін з заснавальнікаў фавізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын багатага суднаўладальніка. Неўзабаве пасля яго нараджэння сям’я пераехала ў прыгарад Парыжа — Версаль, дзе Луі атрымаў адукацыю ў ліцэі Гашэ, а затым — у парыжскай Школе прыгожых мастацтваў, дзе сустрэўся з Гюставам Буланжэ, Жулем Лефеўрам і Ж.-Ж. Бенжаменам-Канстанам.

У 1887 годзе працягнуў навучанне ў Акадэміі Жуліяна. Вучань Жуля Дзюпрэ. Сярод яго аднакурснікаў быў Альбер Андрэ (1869—1954), які стаў яго блізкім сябрам. У 1890 годзе заснаваў сваю ўласную студыю на Rue La Glaciere у Парыжы.

У 1893 годзе Л. Вальта дэбютаваў у Салоне Незалежных і працаваў сумесна з А. Тулузам-Латрэкам над дэкарацыямі для Парыжскага тэатра L’Oeuvre.

Па стылістыцы яго карціны, напісаныя ў гэтыя гады, апярэджвалі плынь, якая ў далейшым атрымала назву «фавізм» (les fauves — фр. дзікія звяры). Апагеем фавізму стала выстава маладых мастакоў, сярод якіх быў і Луі Вальта, якая прайшла ў 1905 г. у Восеньскім Салоне і выклікала шквал крытыкі і абурэння французскай грамадскасці. Вальта экспанаваў свае карціны не толькі ў Францыі, але і ў Бруселі ў 1900 годзе, Вене ў 1903, Дрэздэне ў 1906, Берліне, Будапешце, Празе і ў 1908 у Маскве ў Траццякоўскай галерэі.

Луі Вальта лічыцца ключавой фігурай перыяду стылістычнага пераходу ў жывапісе ад Манэ да Маціса.

На працягу доўгіх гадоў мастак пакутаваў ад туберкулёзу і глаўкомы, што стала прычынай яго размеранага ладу жыцця ў сваёй хаце ў даліне Шэўрэз, маляўнічыя краявіды якой натхнілі яго на стварэнне мноства шэдэўраў. Восеньска-зімовы перыяд ён звычайна праводзіў на ўзбярэжжы Міжземнага мора ў Сен-Трапэ. Пасля 1914 года працаваў у Парыжы і паблізу ад Руана і Версаля.

Сюжэты яго карцін складалі кветкавыя кампазіцыі, краявіды і сцэны сучаснага жыцця.

У старэчым узросце Вальта вельмі рэдка выязджаў куды-небудзь са сваёй студыі на авеню дэ Ваграм у Парыжы, у якой і былі напісаны яго апошнія карціны, датаваныя 1948 годам, калі глаўкома прывяла да страты ім зроку.

Памёр у Парыжы ў 1952 годзе.

Зноскі

  1. Louis Valtatministère de la Culture.
  2. а б Louis Valtat // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://archives.yvelines.fr/ark:/36937/s005c77a6882be7f Праверана 31 сакавіка 2019.
  4. Louis Valtat
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.