Лыса-Гура (Свентакшыскія горы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лыса-Гура
польск.: Łysa Góra
Лыса-Гура
Каардынаты: 50°51′36″ пн. ш. 21°02′52″ у. д.HGЯO
Горная сістэма Келецка-Сандамірскае ўзвышша
Вышыня вяршыні 594 м [1]

Лыса-Гура[2] (Лысая Гара; польск.: Łysa Góra) — гара ў Польшчы ў масіве Свентакшыскіх гор. З вышынёй 594 м гэта другая па вышыні вяршыня хрыбта (пасля Лысіцы з 612 м). На яе схілах і на вяршыні гары пракладзена некалькі пешаходных маршрутаў. Там размешчаны руіны паганскага капішча IX стагоддзя, Бенедыктынскі манастыр Святога Крыжа XI стагоддзя і тэлевежа «Свенты-Кшыж». З гарой таксама звязана ў мясцовая легенда аб шабашах ведзьмаў.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі язычніцкай сцzны

Лыса-Гура складзена ў асноўным з кварцыту і кембрыйскіх сланцаў. Ляжыць ва ўсходняй частцы масіва Лысагуры і з'яўляецца другім па велічыні пікам Свентакшыскіх гор (пасля Лысіцы). Гара ўваходзіць у склад Свентакшыскага нацыянальнага парку(руск.) бел., гэта важная кропка шматлікіх экскурсійных маршрутаў рэгіёна.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Манастыр узімку

У часы дагістарычнай Польшчы(руск.) бел. Лыса-Гура, хутчэй за ўсё, была свяшчэннай гарой і месцазнаходжаннем паганскага храма трох багоў, згаданага ў летапісах Яна Длугаша. Захаваліся рэшткі кварцытавай U-падобнай сцяны вакол верхняй частцы горы. Будынак датуецца VIII—X стагоддзямі, мае даўжыню каля 1,5 км і вышыню 2 м. Храм быў закінуты пасля хрышчэння Польшчы(руск.) бел.. Легенда аб ведзьміных шабашах, верагодна, звязаная са старым культам.

Тэлевежа

На месцы паганскага храма быў заснаваны Бенедыктынскі кляштар Святога Крыжа (па легендзе, заснаваў манастыр у 1006 годзе кароль Польшчы Баляслаў Храбры, але большасць крыніц адносяць яго да XI-га стагоддзя). Манастыр быў названы ў гонар фрагмента Крыжа Гасподняга, які нібыта захоўваўся там і быў аб'ектам паломніцтва. Манастыр разбураўся і аднаўляўся некалькі разоў на працягу ўсёй сваёй гісторыі, найбольш значныя разбурэнні адбываліся ў 19 і 20 стагоддзях. Пасля падзелу Польшчы ў часы Расійскай імперыі будынак у 1819 годзе было пераўтвораны ў турму. Манастыр быў часткова адноўлены на працягу міжваеннага перыяду пасля здабыцця Польшчай незалежнасці. Падчас нацысцкай акупацыі выкарыстоўваўся як турма і месца пакарання смерцю савецкіх ваеннапалонных (тут загінула каля 6000 чалавек). Пасля вайны польскі камуністычны ўрад перадаў будынак Свентакшыскаму нацыянальнаму парку, які часткова адрэстаўраваў пабудовы. На бягучы момант у частцы былых будынкаў манастыра знаходзіцца музей, а частка была занятая іншай рэлігійнай арганізацыяй (місіянераў-аблатаў Беззаганнай Панны Марыі(руск.) бел.). Манастыр Святога Крыжа даў назву Свентакшыстскім гарам і Свентакшыстскаму ваяводству. У манастыры знаходзяцца некалькі муміфікаваных целаў; адно з іх, згодна з чуткамі, належыць князю Іераміі Вішнявецкаму.

Яшчэ адным характэрным будынкам пагорка з'яўляецца тэлевежа «Свенты-Кшыж» — самая высокая свабодна стаячая тэлевежа ў Польшчы. Гэтая 157-метровая бетонная вежа была пабудавана ў 1966 годзе.

Савецкія ваеннапалонныя, расстраляныя нацыстамі пахаваныя ў брацкай магіле побач з вяршыняй. У ніжняй частцы ўзгорка ёсць помнік палякам, што загінулі ў Катыні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.