Любанскае радовішча гаручых сланцаў
Выгляд
Любанскае радовішча гаручых сланцаў знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці і Глускім раёне Магілёўскай вобласці.
Пластавы паклад залягае ў тоўшчы глініста-мергельных адкладаў фаменскага яруса (верхні дэвон). Гаручыя сланцы карычнявата-шэрага колеру, моцныя, з вуглавата-ступеньчатым і паўракавістым зломам, з шаўкавістым бляскам. Характэрна гарызантальная, мікралінзападобная і тонкапалосая слаістасць. Магутнасць пласта 0,5—1,65 м, глыбіня залягання 260—641 м. Сярэдняя цеплыня згарання 5—9,1 МДж/кг, попельнасць 71,8%. На плошчы 630 км² запасы гаручых сланцаў каля 900 млн т.
Гаручыя сланцы прыдатныя як комплексная энерга-хіміка-тэхналагічная сыравіна з выкарыстаннем попелу ў якасці будаўнічага матэрыялу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчураў А. Любанскае радовішча гаручых сланцаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).