Любоў Вячаславаўна Разумоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоў Вячаславаўна Разумоўская
Дата нараджэння 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 1969
Грамадзянства
Род дзейнасці славіст
Навуковая сфера гісторыя і філалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1960)
Альма-матар

Любоў Вячаславаўна Разумоўская (дзяв. Арасімовіч, руск.: Любовь Вячеславовна Разумовская; 1897, Бельск, Гродзенская губерня, Расійская імперыя1969) — савецкі гісторык-славіст, філолаг. Доктар гістарычных навук (1960).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1918 г. скончыла гістарычна-філалагічныя курсы ў Казані. У 1921 г. удасканальвала адукацыю ў Петраградскім універсітэце. 3 1923 г. супрацоўнік Славянскага аддзялення бібліятэкі АН СССР у Петраградзе. У 19291935 гг. працавала выкладчыкам польскай мовы, гістарычнай граматыкі і дыялекталогіі ў Ленінградскім педагагічным інстытуце імя А. І. Герцэна. 3 1935 г. у Інстытуце кнігі АН СССР, з 1945 г. у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце. 3 1961 г. супрацоўнік Інстытута славяназнаўства АН СССР.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Даследавала гаворкі Бельскага павета, гісторыю польскага, беларускага і ўкраінскага сялянства ў сярэднявеччы. Адзін з аўтараў «Гісторыі Польшчы» (т. 1, 1956).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Очерки по истории польских крестьян: от древних времен до XV в. / Л. В. Разумовская; АН СССР, Институт славяноведения. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1958. — 366 с.
  • Очерки по истории польских крестьян в XV—XVI вв. / Л. В. Разумовская; АН СССР, Институт славяноведения. — М.: Наука, 1968. — 322 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Историки-слависты СССР: Биобиблиографический словарь-справочник / АН СССР, Научный совет по комплексным проблемам славяноведения и балканистики, Институт славяноведения и балканистики; [Сост. С. И. Сидельниковым, Г. И. Чернявским, А. Н. Горяиновым, А. Е. Москаленко]. — М.: Наука, 1981. — 205 с.
  • Королюк, В. Д. Л. В. Разумовская / В. Д. Королюк // Советское славяноведение. — 1970. — № 1. — С.
  • Чарапіца, В. Разумоўская Любоў Вячаславаўна / Валерый Чарапіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 85—86. — ISBN 985-11-0214-8.