Любоў Лук’янаўна Нічыпарук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Любоў Лук’янаўна Нічыпарук
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 12 красавіка 1923(1923-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 2012(2012-11-03) (89 гадоў)
Месца смерці
Партыя
Узнагароды і прэміі

Любоў Лук’янаўна Нічыпарук (12 красавіка 1923, в. Баяры Брэсцкага павета Палескага ваяводства — 3 лістапада 2012, Расна, Камянецкі раён) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла чатыры класы польскай школы ў 1936 годзе.

З 1949 года працавала ў калгасе «Савецкая Беларусь»: у паляводчай брыгадзе, затым кладаўшчыцай. У 1955—1957 гадах была звеннявой па вырошчванні лёну і кукурузы.

З лютага 1957 года — даярка на калгаснай ферме. За высокія надоі малака 22 сакавіка 1966 года ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Займалася грамадскімі справамі. У 1963 годзе была прынята ў КПСС. Абіралася дэпутатам Высокаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання (1962—1966).

З 1978 года была пенсіянерам саюзнага значэння, але працягвала выконваць розныя работы ў калгасе.

Калі ў 1991 годзе ў Расне пачалі ўзводзіць Свята-Міхайлаўскую царкву, шмат дапамагала на будаўніцтве. За дапамогу была ўзнагароджана Граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта (2002).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нічыпарук Любоў Лук’янаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 451.
  • «Савецкая Беларусь» : [гісторыя калгаса; узгадваецца Л. Л. Нічыпарук] // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 455—457.
  • Нічыпарук Любоў Лук’янаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 522.