Людвіг VII Барадаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг VII
ням.: Ludwig VII
Герцаг Баварска-Інгальштацкі
1413 — 1447
Папярэднік Стэфан III
Пераемнік Людвіг VIII
Граф дэ Мартэн
1416 — 1425
Папярэднік Людовік Гіенскі
Пераемнік Жан VIII д'Аркур

Нараджэнне каля 1368
Смерць 1 мая 1447
Род Вітэльсбахі
Бацька Стэфан III[d]
Маці Тадэя Вісконці[d]
Жонка Ганна дэ Бурбон[d] і Кацярына д’Алансон[d][1]
Дзеці Людвіг VIII Вітэльсбах[2]
Дзейнасць суверэн
Узнагароды
Knight in the Order of the Holy Sepulchre
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвіг VII Барадаты (ням.: Ludwig VII. der Bärtige; каля 1368 — 1 мая 1447, Бурггаўзен) — герцаг Баварска-Інгальштацкі з 1413 года, сын герцага Стэфана III і Тадэі Вісконці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд з 1391 па 1415 гады Людвіг VII пражыў у Францыі пры двары сваёй сястры каралевы Ізабо і яе мужа Карла VI. Там ён стаў бібліяфілам, а вярнуўшыся ў Германію ў 1418 годзе даў распараджэнне пачаць будаўніцтва ў Інгальштаце замка ў французскім стылі.

Стаўшы герцагам, варагаваў з усімі суседзямі, асабліва са стрыечным братам Генрыхам Ландсгуцкім, які вераломна напаў на яго падчас Канстанцкага сабору.

У 1439 годзе супраць Людвіга VII паўстаў яго законны спадчыннік, сын Людвіг VIII Гарбаты, які паступова заваяваў усе бацькаўскія землі і ў 1443 годзе ўзяў у палон самога Людвіга VII і яго тытул. Пасля смерці сына ў 1445 годзе Людвіг VII быў выдадзены герцагу Генрыху, у палоне ў якога памёр у 1447 годзе, а герцагства Баварска-Інгальштацкае было далучана да Баварска-Ландсгуцкага герцагства.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

1 кастрычніка 1402 года Людвіг жаніўся на Ганне дэ Бурбон, дачцэ ламаршскага графа Жана I дэ Бурбона. У іх было двое дзяцей:

  • Людвіг (1403—1445)
  • Іаган (нар.1404), памёр у дзяцінстве

У 1408 годзе Ганна памерла, і ў 1413 годзе Людвіг жаніўся ў другі раз, на Кацярыне д’Алансон, дачцэ алансонскага графа П'ера II. У іх было двое дзяцей:

  • Іаган (1414—1420)
  • Ганна (1416—1418)

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]