Перайсці да зместу

Ізабела Баварская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізабела Баварская
Isabeau de Bavière
Каралева Ізабела. Літаграфія XIX стагоддзя.
Каралева Ізабела. Літаграфія XIX стагоддзя.
Каралева Францыі
17 ліпеня 1385 21 кастрычніка 1422 гг.
Папярэднік Жанна дэ Бурбон
Пераемнік Марыя Анжуйская

Нараджэнне каля 1370
Смерць 24 верасня 1435
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Стэфан III[d]
Маці Тадэя Вісконці[d]
Муж Карл VI Валуа[1][2][…]
Дзеці Ізабела Валуа[3], Жанна Французская[d], Марыя Французская[d], Мішэль Французская[d][3], Людовік[d], Жан[d][3], Кацярына Валуа[d][3], Карл VII[3], Шарль Французскі[d], Philippe de Valois[d][4] і Карл[d]
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізабела Баварская (Лізавета Баварская, Ізабо; фр.: Isabeau de Bavière; ням.: Elisabeth von Bayern; каля 1370, Мюнхен — 24 верасня 1435, Парыж) — каралева Францыі, жонка Карла VI Вар’ята, з 1403 перыядычна кіравала дзяржавай.

Пасля таго як Карл VI стаў пакутаваць ад прыступаў вар’яцтва і ўлада, фактычна, перайшла да каралевы, яна аказалася няздольнай праводзіць цвёрдую палітычную лінію і кідалася ад адной прыдворнай групоўкі да іншай. Ізабела была вельмі непапулярная ў народзе, асабліва з-за сваёй марнатраўнасці. У 1420 годзе яна падпісала ў Труа дагавор з англічанамі, прызнаўшы спадчыннікам французскай кароны англійскага караля Генрыха V. У мастацкай літаратуры мае ўстойлівую рэпутацыю распуснай кабеты, хоць сучасныя даследчыкі лічаць, што шмат у чым такая рэпутацыя магла быць вынікам прапаганды.

Зноскі

  1. Карл VI Французский // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 539–540.
  2. Изабелла // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 809.
  3. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  4. Lundy D. R. The Peerage