Перайсці да зместу

Стэфан II (герцаг Баварыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан II
ням.: Stephan II.
герцаг Баварыі
1347 1349
Папярэднік Людвіг Баварскі
Пераемнік унія з Ніжняй і Верхняй Баварыяй
герцаг Ніжняй Баварыі
1349 1353
Папярэднік унія Баварыі-Ландсгут і Баварыі-Штраўбінг
герцаг Баварска-Ландсгуцкі
1353 1375
Пераемнік Ёган II,
Фрыдрых,
Стэфан III
герцаг Верхняй Баварыі
1363 1363
Папярэднік Мейнхард III
Пераемнік канец уніі

Нараджэнне 1319
Смерць 13 мая 1375
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Людовік IV
Маці Беатрыкс Сілезская[d]
Жонка Лізавета Сіцылійская[d][2] і Margarete of Nuremberg[d][2]
Дзеці Стэфан III[d], Фрыдрых Баварскі[d], Ёган II[d], Agnese di Baviera-Landshut[d] і Elisabeth von Bayern[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан II Баварскі (ням.: Stephan II mit der Hafte, Herzog von Bayern; 1319 — 13 мая 1375, Ландсгут) — герцаг Баварыі. Стэфан быў другім сынам імператара Людвіга IV Баварскага ад першай жонкі Беатрысы Сілезска-Свідніцкай, член дынастыі Вітэльсбахаў.

Яго бацька, Людвіг IV Баварскі ўз’яднаў Баварыю ў 1340 годзе, а калі ў 1347 годзе ён памёр, Стэфан змяніў яго ў якасці кіраўніка Баварскага герцагства разам са сваімі пяццю братамі. Ужо ў 1349 годзе краіна зноў была падзелена паміж братамі на Верхнюю Баварыю і Ніжнюю Баварыю, якая, у сваю чаргу, распалася на герцагствы Баварска-Ландсгуцкае і Баварска-Штраўбінгскае. Стэфан II кіраваў з 1349 па 1353 гады разам з братамі Вільгельмам I і Альбрэхтам I у Галандыі, Ніжняй Баварыі і Ландсгуце, з 1353 года толькі ў Ландсгуце.

Пасля часавага прымірэння Вітэльсбахаў з Карлам IV, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, які, нарэшце, прызнаў усе ўладанні Вітэльсбахаў, Стэфан II прыняў удзел у паходзе Карла ў Італію ў 1354 годзе. Але неўзабаве Залатая була 1356 года выклікала новы канфлікт, таму што толькі Пфальцкая галіна Вітэльсбахаў і яго брат Людовік VI атрымалі курфюрсцкі статус. Стэфан II быў апошнім сынам імператара Людовіка IV, які быў вызвалены ад адлучэння ў 1362 годзе.

Калі герцаг Мейнхард, сын яго старэйшага брата Людвіга V Брандэнбургскага, памёр у 1363 годзе, Стэфану II удалося ўстанавіць кантроль над Верхняй Баварыяй і ўварвацца ў Ціроль. Але пасля, у 1369 годзе, баварскі герцаг адмовіўся ад прэтэнзій на Ціроль у абмен на вялікую выплату. Таксама Стэфан II пазбавіўся Брандэнбурга.

Ён пахаваны ў Фраўэнкірхэ ў Мюнхене.

27 чэрвеня 1328 года Стэфан ажаніўся з Лізаветай Сіцылійскай, дачкой сіцылійскага караля Федэрыга II. У іх было чацвёра дзяцей:

14 лютага 1359 года Стэфан ажаніўся з Маргарытай, дачкой нюрнбергскага бургграфа Ёгана II. Дзяцей у іх не было.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #13687570X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families