Людвік Юзаф Красінскі
Людвік Юзаф Красінскі | |
---|---|
Ludwik Krasiński | |
| |
Нараджэнне |
1833[1] |
Смерць |
22 красавіка 1895 |
Месца пахавання |
|
Род | Корвін-Красінскія |
Бацька | Аўгуст Корвін-Красінскі |
Маці | Яанна з Красінскіх[d] |
Жонка | Эліза Бранцікая, Марыя Магдалена Завіша |
Дзеці | Марыя Людвіка Красінская |
Веравызнанне | католік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людвік Юзаф Красінскі (польск.: Ludwik Krasiński; (1833 — 21 красавіка 1895) — польскі граф, эканаміст, прамысловец. Іспанскі гранд, камергер аўстрыйскі, кавалер Мальтыйскага ордэна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Красінскіх герба «Слепаўрон». Нарадзіўся ў мястэчку Краснэ Мазавецкага ваяводства. Сын Аўгуста Хенрыка Корвін-Красінскага (1797—1857). Маці — Іаана Красінская, дачка цеханаўскага старасты графа Адама Красінскага[2].
Належаў да адной з самых уплывовых сем’яў у Польшчы, якая пабудавала ў Варшаве палац Чапскіх і палац Красінскіх, апошні даў назву варшаўскай плошчы[3].
Уладальнік дзясятка маёнткаў на сучасных тэрыторыях Мазавецкага, Люблінскага ваяводстваў і мястэчка Рагацін. Валодаў найлепшым у Польшчы конным заводам[4].
У 1881 годзе арганізаваў камітэт дапамогі галадоўнікам курпіям — этнаграфічнай меншасці ў Мазавецкім ваяводстве, заснаваў для іх гузікавую фабрыку ў выглядзе 60-ці майстэрняў, дзе курпіі выраблялі гузікі з рога, косці і перламутру. Красінскі запланаваў іх 300. У 1892 годзе дзейнічала некалькі сотняў майстэрняў. Фабрыка, верагодна, спыніла працу неўзабаве пасля смерці заснавальніка[5].
Аўтар шэрагу артыкулаў у пяцітомнай «Энцыклапедыі сельскай гаспадаркі» (Encyklopedia rolnictwa i wiadomości związek z nim mających) (1873−1879).
Памёр раптоўна ў Варшаве. Цела з ушанаваннямі перавезлі ў Краснэ, дзе пахавалі ў мясцовым касцёле.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1860 годзе ажаніўся на графіне Элізе Браніцкай герба Корчак, на 13 гадоў старэйшай за яго, удаве вядомага польскага паэта Зыгмунта Красінскага, дачкі графа Уладзіслава Гжэгажа Браніцкага, генерала і сенатара. З 1882 года ў шлюбе з Марыяй Магдаленай Завіша-Кезгайла (пазней Марыя Магдалена Радзівіл); дачка — Марыя Людвіка Красінская, (пазней жонка Адама Людвіка Чартарыйскага, — у іх было восем дзяцей.
Зноскі
- ↑ Ludwik Józef Krasiński
- ↑ Marek Jerzy Minakowski. Genealogia Potomkow Sejmu Wielkiego (польск.). Wielka genealogia Minakowskiego (2 снежня 2004).
- ↑ Tadeusz S. Jaroszewski. Księga pałaców Warszawy. Warszawa, Wydawnictwo Interpress, 1985. С. 67.
- ↑ Хурсік В. У. Белы лебедзь у промнях славы: Магдаліна Радзівіл. — Мн.: Пейто, 2001. — 105 с. — ISBN 9856024374.
- ↑ Łukasz Gut. Głód na Kurpiach w 1881 roku w świetle ówczesnej prasy . Kurpie – historia i trwanie (2 снежня 2014).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bibliografia polska 1881—1900. t.1. Krakow, Nakladem Spolski Ksiegarzy Polskich, 1906
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людвік Юзаф Красінскі