Людміла Васілеўна Арлоўская
Поўнае імя | Людміла Васілеўна Арлоўская | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
2 лістапада 1973 (50 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост/Вага | 160 см / 55 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Людмі́ла Васі́леўна Арло́ўская, народжаная Лысе́нка (нар. 2 лістапада 1973, Вышні Валачок, Калінінская вобласць, па іншых дадзеных, Інта, Комі АССР[1]) — беларуская біятланістка, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету па летнім біятлоне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2000), трэнеры — І. П. Белапухаў, В. А. Карчэўскі, Я. В. Пермякоў[2].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 годзе ўваходзіла ў лыжную зборную Комі АССР, пасля чаго яна была запрошаная ў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву ў Віцебску, па заканчэнні якога (у 1994 годзе) засталася ў Беларусі, выйшла замуж і стала яе прадстаўляць[3].
З 1992 года Людміла займаецца біятлонам, на яе рахунку выступленне на двух Алімпійскіх гульнях (1994, 2002) і пяці чэмпіянатах свету (1995, 1996, 1998, 2000, 2001). Лепшыя вынікі на буйных турнірах — сёмае месца ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці і чацвёртае месца ў каманднай гонцы на чэмпіянаце свету 1996 года ў Рупольдынгу. На чэмпіянаце Еўропы 1999 года ў Іжэўску стала другой у спрынце і трэцяй у індывідуальнай гонцы.
У сваім апошнім сезоне ў Кубку свету (2002/03) упершыню паднялася на вышэйшую прыступку п’едэстала, перамогшы ў эстафеце на этапе ў Осрблье[4].
Найбольшыя поспехі Арлоўскай прынеслі выступленні ў летнім біятлоне (крос), дзе яна стала чэмпіёнкай свету 2000 года ў эстафеце, а таксама мае на сваім рахунку два сярэбраных медаля ў гэтай дысцыпліне і дзве асабістыя «бронзы».
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе скончыла БДПУ імя Максіма Танка. Мае адно дзіця.
Зноскі
- ↑ Суткі з былой лыжніцай з Комі Архівавана 27 лютага 2015. Нататка ў газеце «Моладзь Поўначы», № 43 (7218) ад 27 кастрычніка 2005 года
- ↑ Алімпізм Архівавана 27 лютага 2015. Бліц-інтэрв’ю з Людмілай Арлоўскай на сайце таварыства «Дынама» (Беларусь) ад 21 чэрвеня 2011 года
- ↑ Бамжыха Пераклад артыкула ў газеце Gazeta Wyborcza ад 8 кастрычніка 2005 года на сайце ИноСМИ.ру
- ↑ Вынік жаночай эстафеты (21 снежня 2002)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Людміла Арлоўская — профіль на сайце IBU (англ.)
- Людміла Арлоўская — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Вышнім Валачку
- Нарадзіліся ў Інце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
- Біятланісты Беларусі
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Чэмпіёны свету па летнім біятлоне