Людміла Міхайлаўна Каламіец
Людміла Міхайлаўна Каламіец | |
---|---|
Род дзейнасці | гандбаліст |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1956 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 2011 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Людміла Міхайлаўна Каламіец, у дзявоцтве — Панчук (18 студзеня 1956 — 18 лютага 2011) — украінская гандбалістка, алімпійская чэмпіёнка 1976 года, чэмпіёнка свету 1982 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член зборнай СССР па гандболе 1974—1977 гадах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1975, чэмпіёнка СССР 1974—1977, чэмпіёнка свету 1982 года. Заслужаны майстар спорту СССР (1976).
Пачала гандбольную кар’еру ў кіеўскім «Спартаку» ва ўзросце 17 гадоў. Першапачаткова гуляла на замене. Гульцом асноўнага складу стала толькі ў 1977 годзе, праз год пасля перамогі на Алімпійскіх гульнях.
Алімпіяду 1980 года была вымушана прапусціць з-за дэкрэтнага водпуску. Была вымушана завяршыць спартыўную кар’еру пасля разрыву ахілесава сухажылля.
Кавалер ордэна княгіні Вольгі III-й ступені (2002).
Памерла 18 лютага 2011 года ва ўзросце 55 гадоў ад анкалагічнага захворвання.
Зноскі