Людміла Стэфанаўна Петрушэўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Стэфанаўна Петрушэўская
руск.: Людмила Стефановна Петрушевская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 мая 1938(1938-05-26)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Q111533999?
Дзеці Fyodor Pavlov-Andreevich[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца, сцэнарыст, празаік, паэтка, спявачка, казачніца
Гады творчасці з 1972
Мова твораў руская
Прэміі
Узнагароды
petrushevskaya.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людміла Стэфанаўна Петрушэўская (руск.: Людми́ла Стефа́новна Петруше́вская; нар. 26 мая 1938, Масква) — расійскі празаік і паэтэса, драматург, сцэнарыст, перакладчыца, выканаўца розных музычных напрамкаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 26 мая 1938 года ў Маскве ў сям’і службоўца. Бацька — Стэфан Антонавіч Петрушэўскі, філосаф, займаўся праблемамі марксісцка-ленінскай этыкі і навуковага атэізму; маці — Валянціна Мікалаеўна Якаўлева. Унучка лінгвіста М. Ф. Якаўлева, стваральніка пісьменстваў для шэрагу народаў СССР. Праўнучка Іллі Сяргеевіча Вегера (1865—1948), рэвалюцыянера, члена РСДРП з 1898 года. Унучатая пляменніца савецкіх дзяржаўных дзеячаў Я. І. Вегера і У. І. Вегера.

У ваенны час жыла ў сваякоў, а таксама ў дзіцячым доме пад Уфой.

Пасля вайны вярнулася ў Маскву, скончыла факультэт журналістыкі МДУ.

Прафесійныя тэатры пачалі ставіць п’есы Петрушэўскай у 1980-я гады: аднаактная п’еса «Каханне» ў Тэатры на Таганцы, «Кватэра Каламбіны» у «Сучасніку», «Маскоўскі хор» у МХАТ. Доўгі час пісьменніцы даводзілася працаваць «у стол» — рэдакцыі не маглі публікаваць апавяданні і п’есы пра «ценявыя старонкі жыцця».

Грамадская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе была сярод дзеячаў культуры і навукі, якія заклікалі расійскія ўлады спыніць вайну ў Чачні і перайсці да перагаворнага працэсу. У сакавіку 2020 года падпісала зварот супраць прыняцця паправак да Канстытуцыі РФ.

У верасні 2020 года падпісала ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі.

У лістападзе 2021 года адмовілася ад Дзяржпрэміі ў знак пратэсту супраць ліквідацыі праваабарончага цэнтру «Мемарыял».

У 2022 годзе асудзіла ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны і назвала Пуціна «галоўным злачынцам».

Зноскі

  1. Людмила Петрушевская // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ludmilla Petruschewskaja // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.