Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык
Нараджэнне 2 кастрычніка 1960(1960-10-02) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык (нар. 2 кастрычніка 1960, в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі медык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «педыятрыя».

Працавала ўрачом-інтэрнам па педыятрыі Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, участковым урачом-педыятрам дзіцячай кансультацыі, участковым урачом-педыятрам установы аховы здароўя «Драгічынская цэнтральная раённая бальніца».

Загадчык педыятрычнага аддзялення паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Драгічынская цэнтральная раённая бальніца».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Драгічынскага райвыканкама і Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў[2].

Зноскі