Перайсці да зместу

Людовік III Малодшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людовік III Малодшы
ням.: Ludwig III der Jungere
кароль Франконіі, Цюрынгіі і Саксоніі
865/28 жніўня 876 — 20 студзеня 882 гг.
Папярэднік Людовік II Нямецкі
Пераемнік Карл III Тоўсты
20-ы кароль Баварыі
22 верасня 880 — 20 студзеня 882 гг.
(пад імем Людовік III)
Папярэднік Карламан
Пераемнік Карл III Тоўсты
6-ы кароль Латарынгіі
10 красавіка 879 — 20 студзеня 882 гг.
(пад імем Людовік III)
Папярэднік Людовік II Заіка
Пераемнік Карл III Тоўсты
кароль Аквітаніі
верасень 852 — 15 кастрычніка 855
(пад імем Людовік II)
Папярэднік Піпін II
Пераемнік Карл III Дзіцё

Нараджэнне 835(0835)
  • невядома
Смерць 20 студзеня 882(0882-01-20)
Франкфурт
Месца пахавання
Род Каралінгі
Бацька Людовік II Нямецкі
Маці Эма Баварская
Жонка Ліўтгарда Саксонская
Дзеці сын: Людовік
дачка: Хільдэгарда
бастард:
сын: Гуга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік III Малодшы (ням.: Ludwig III der Jüngere; 835 — 20 студзеня 882, Франкфурт) — кароль Аквітаніі (пад імем Людовік II) у 852855 гадах, кароль Франконіі, Цюрынгіі і Саксоніі з 865 года, кароль Баварыі з 880 года, кароль Латарынгіі з 876 года, сын Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, і Эмы Баварскай, дачкі Вельфа I, графа Альтдорфа.

У 865 годзе, падзяліўшы паміж сынамі каралеўства, Людовік II Нямецкі вылучыў Людовіку III Франконію, Цюрынгію і Саксонію. У 871 годзе Людовік і яго брат Карламан паўсталі супраць бацькі, крыўдуючы на тое, што той не вылучыў ім долі ў нядаўна набытай Латарынгіі. У 872 годзе Людовік II Нямецкі саступіў і падзяліў Латарынгію паміж сынамі. Людовік III атрымаў пры гэтым Фрысландыю.

Пасля смерці бацькі ў кастрычніку 876 года Людовік атрымаў рашучую перамогу ў бітве пры Андэрнасе над дзядзькам Карлам II Лысым і здолеў абараніць сваё каралеўства.

У 879 годзе, пасля смерці французскага караля Людовіка II Заікі, Людовік Малодшы ўварваўся ў Латарынгію і авалодаў той яе часткай, якая належала Карлу Лысаму. Гэта набыццё было замацавана ў 880 годзе Рыбмонскім дагаворам.

У гэтым жа годзе Людовік III Малодшы нанёс паразу вікінгам у бітве пры Тымеоне, а затым, не чакаючы смерці хворага брата Карламана, ён склаў дагавор з малодшым братам Карлам Талстым аб паздзеле яго ўладанняў. Па гэтым пагадненні да Людовіка адышла Баварыя.

  • Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М., 1999.