Перайсці да зместу

Лютэранская кірха (Новачаркаск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
пратэстанцкая царква
Царква Евангельскіх Хрысціян-Баптыстаў
руск.: Церковь Евангельских Христиан-Баптистов
47°24′57,18″ пн. ш. 40°04′47,82″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Новачаркаск
Канфесія Баптызм
Архітэктурны стыль Неаготыка
Архітэктар М. І. Ролер
Дата заснавання 1898
Дата пабудовы 1898 год
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6100962000№ 6100962000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Новачаркаску (таксама шырока пашырана іншая назва Лютэранская кірха у Новачаркаску) — найбуйнейшая пратэстанцкая (баптысцкая) царква ў горадзе Новачаркаску Растоўскай вобласці. Знаходзіцца па адрасе: вул. Міхайлаўская, 159. Была збудавана ў 1898 годзе па праекце архітэктара М. І. Ролера. З'яўляецца архітэктурным помнікам культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння[1].

У Новачаркаску, таксама як і ва ўсёй еўрапейскай частцы Расіі, пачынаючы з XVIII стагоддзя, жыло мноства немцаў, якіх запрашалі сюды на пасяленне. Усе яны займаліся рознымі рамёствамі: многія былі лекарамі, некаторыя — архітэктарамі, купцамі, афіцэрамі ў войску. Большасць з іх прытрымлівалася пратэстанцкага веравызнання, і гэта стварала для іх некаторыя цяжкасці: у многіх месцах ім проста не было дзе праводзіць набажэнствы. Каб вырашыць гэту праблему ў Новачаркаску, адмыслова для іх мясцовыя ўлады ў канцы XIX стагоддзя вылучылі пляцоўку зямлі ў горадзе пад будаванне лютэранскай кірхі (царквы). У 1898 годзе, па праекце архітэктара Мікалая Іванавіча Ролера, яна была на вылучаным месцы збудавана. Царква была створана ў неагатычным стылі, тыповым для Германіі. Будынак мае адну вежу са звонам. Фасад кірхі нагадвае традыцыйныя матывы сярэдневяковага дойлідства[2][3].

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі царква была не толькі месцам для набажэнстваў: яна таксама з'яўлялася і важным культурным цэнтрам горада. Храм нярэдка выкарыстоўваўся ў якасці канцэртнай залы, у ім часта выступаў данскі кампазітар А. М. Лістападаў са сваім хорам. Рабілі выступленні таксама і артысты Вялікага тэатра Масквы[3][2].

У 1930-х гадах царква была зачынена па дырэктыве савецкіх улад. У час Другой сусветнай вайны, калі Новачаркаск акупавалі войскі вермахта, яна была адчынена зноў. Пасля заканчэння вайны на набажэнствы ізноў была накладзена забарона, і памяшканне храма выкарыстоўвалося ў якасці склада. У 1970-х гадах яно была цалкам захламлена і закінута. У 1990 годзе будынак кірхі быў перададзены суполцы евангельскіх хрысціян-баптыстаў, хоць раней яна належала лютэранскай суполцы. У 1992 годзе будынак быў занесены ў рэестр аб'ектаў культурнага значэння Растоўскай вобласці[1]. У 1994 годзе храм быў адрэстаўраваны на сродкі баптысцкай суполкі, і з тых часоў у ім ізноў праводзяцца набажэнствы[3][2].

Зноскі

  1. а б Памятники истории и культуры (объекты культурного наследия) народов Российской Федерации(недаступная спасылка). old.kulturnoe-nasledie.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
  2. а б в Лютеранская кирха — Новочеркасск.net. novocherkassk.net. Праверана 17 студзеня 2017.
  3. а б в Елена Александровна Пугачёва, Алексей Сергеевич Злыгостев. Ergonomic-Data.com , E-Mail webmaster@historic.ru. История архитектуры Нижнего Дона и Приазовья (Кукушин В.С.). rostov-region.ru. Праверана 17 студзеня 2017.