Перайсці да зместу

Лютэранскія могілкі (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лютэранскія могілкі
Капліца на Лютэранскіх могілках
Капліца на Лютэранскіх могілках
55°29′02″ пн. ш. 28°48′11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
РаёнПолацкі раён
МесцазнаходжаннеПолацк 
Гісторыя
СлавутасціКапліца 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лютэранскія могілкі — могілкі ў Полацку, размешчаны па вуліцы Гагарына. Былі закладзены на захад ад праваслаўных Чырвоных могілках. З цягам часу лютэранская і праваслаўная частка злучыліся. Мелі рэгулярную планіроўкі, былі зроблены роўныя сцежкі, што падзялялі могілкі на часткі, пахаванні рабіліся ў пэўным парадку. На могілках збудавана неакласіцыстычная капліца[1].

Самы стары з захаваных помнікаў у гэтай частцы помнік Штэрнгросу, які памёр 3 сакавіка 1796 года з надпісам па-руску. Гэта калона з чырвонага граніту была другі раз скарастана ў якасці надмагілля Нікулінасу (1919—1951)[1].

Найбольш значнымі надмагільнымі помнікамі ў гэтай частцы з’яўляюцца мармуровыя крыжы прадстаўнікам вядомага роду Рульковіус Вальтэру (+05.09.1895) і Луізе ў сужэнстве Лундберг (+1900), дзеткам барона Пфайліцэр-Франка Элізабеце і Міхаэлю, памерлым у 1893 г., Эвеліне Зільбердорф з Сенгераў (06.06.1914) і Вільгельму Мічэрліху (+18.11.1894). Усе помнікі маюць надпісы ў нямецкай мове[1].

Меліся пахаванні латышоў братоў Яніса, Вальдэмара і Карліса Баладзітсаў, спачылых на мяжы XIX—XX стст. (не захаваліся). Захаваўся толькі прыгожы абеліск Янісу Кілблаксу (+24.04.1914) з надпісам у латгальскім дыялекце латышскай мовы. З прычыны наяўнасці сярод пахаванняў праваслаўных, напрыклад, доктара Сцяпана Яфімавіча Паўлоўскага (+27.05.1904) і яго маці Дар’і Антонаўны (+18.01.1893), можна казаць пра праваслаўна-лютэранскую лучнасць[1].

Пасля разбурэння ў 1930-х гадах Міхайлаўскіх могілак Чырвоныя становяцца галоўнымі гарадскімі могілкамі. На могілках маецца агульнае пахаванне ваенных, параненых у ліпені-верасні 1944 г. у часе баявых дзеянняў у Літве і Латвіі і памерлых у шпіталях № 1822, 1969, 2479[1].

Пасля канчаткога разбурэння ў 1960-х гадах яўрэйскіх могілак, што знаходзіліся на вуліцы Леніградскай і беразе рэчкі Бяльчанкі, у паўднёвай частцы пачынаюць хаваць сваіх сваякоў полацкія яўрэі[1].

З цягам часу лютэранская і праваслаўная частка злучыліся, бо прагал шырынёй у 20 метраў між імі занялі пахаванні савецкага часу (1930-х — 1970-х гадоў)[1].

Зноскі