Чырвоныя могілкі (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоныя могілкі
55°29′01″ пн. ш. 28°48′14″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
РаёнПолацкі раён
МесцазнаходжаннеПолацк 
Гістарычны раёнНоўка 
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чырвоныя могілкі — могілкі ў Полацку, размешчаны па вуліцы Гагарына ў мясцовасці Ноўка. На захад ад праваслаўных Чырвоных могілак былі закладзены Лютэранскія. З цягам часу лютэранская і праваслаўная частка злучыліся[1].

Паводле новага гарадскога планавання, зацверджанага ў канцы XVIII ст., пасля далучэння Полацка да Расійскай імперыі, новыя могілкі былі закладзеныя па-за гарадской мяжой. Для іх была выкарыстаная зямля, што належала Богаяўленскаму манастыру. Могілкі атрымалі назву «Чырвоных». Яны былі абкапаныя ровам і абнесеныя валам, што з’яўлялася абавязковым паводле закона аб могілках, каб скаціна не магла сюды забрацца. Былі высаджаныя розныя дрэвы. Чырвоныя могілкі лічыліся праваслаўнымі[1].

Пасля разбурэння ў 1930-х гадах Міхайлаўскіх могілак Чырвоныя становяцца галоўнымі гарадскімі могілкамі[1].

Магіла святара Фаўста Пігулеўскага і яго жонкі Марыі

Старэйшае з захаваных пахаванняў тут належыць купцу Сцяпану Радыёнаву Палякову, які памёр 05.07.1848 г. Надмагілле мае выгляд каменнага саркафага, з выбітымі на ім арнаментамі і надпісамі[1].

Цікавымі з’яўляюцца надмагільныя крыжы-помнікі Вользе Якубаўне Зільбердорф, народжанай Рагачэўскай (1852—1888), барону Андрэю Андрэевічу Вітэ († 13.11.1865), святару Фаўсту Лявоньцевічу Пігулеўскаму († 21.12.1894) і жонцы ягонай Марыі Данілаўне († 09.03.1895). У пахаваннях не надта праглядаецца чысціня праваслаўя і яшчэ больш разбурае яе надмагілле пэўна сужонкаў Мікалая Ярдана і Адэлаіды з Рульковіусаў з надпісам «Nicolai Jordan geb. 22 April 1830 gest. 1 November 1908 und Adelaide geb. Rulcovius geb. 25 Mai 1840 gest. 9 December 1881»[1].

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]