Лядскі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лядскі бой
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Дата 28 лютага 1943
Месца Ляды
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
атрад «Камсамол» 1-й Мінскай партызанскай брыгады нямецкі гарнізон вёскі Ляды
Камандуючыя
П. С. Вараб'ёў
Страты
2 параненых 8 забітых, 17 палонных

Лядскі бой — бой партызан атрада «Камсамол» 1-й Мінскай партызанскай брыгады супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вёсцы Ляды Смалявіцкага раёна 28 студзеня 1943 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыя па разгрому гарнізона ў вёсцы Ляды была падрыхтавана камандзірам партызанскага атрада «Камсамол» П. С. Вараб’ёвым. Партызанскія разведчыкі захапілі ў палон начальнік каравула Лядскага гарнізона, які згадзіўся правесці партызан за паласу аховы.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 28 лютага 1943 года група разведчыкаў атрада пад камандаваннем А. Г. Шацкава зняла вартавых і акружыла каравульнае памяшканне. Другая група партызан на чале з камандзірам атрада Вараб’ёвым і камісарам П. А. Марозавым пранікла ў нямецкую казарму і захапіла ўсю зброю (8 ручных кулямётаў, 19 вінтовак і вялікую колькасць боепрыпасаў). Праз 30 хвілін супраціўленне праціўніка было задушана. У баі было забіта 8 гітлераўцаў, 17 узята ў палон, 2 партызаны былі паранены.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У. С. Пасэ // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.