Ляхаўскі абруб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Згадкі Ляхаўскага абруба ў польскамоўным дакуменце 1782 г.
Згадкі Ляхаўскага абруба ў польскамоўным дакуменце 1782 г.

Ляхаўскі абруб — мясцовасць пад Гомелем XVI-XVIII стст. Уяўляў сабой сукупнасць шляхецкіх і, верагодна, царкоўных уладанняў. Не ўваходзіў у склад Гомельскага староства, тэрыторыяй якога быў аточаны. Акрэсленне меж і стан адасобленасці ад Гомельскага староства зафіксавалі рэвізоры вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста Рыгор Валовіч і Мікалай Нарушэвіч у 1560 г.[1] (арыгінал дакумента невядомы).

Крыніцы канца XVIII ст. адносяць пачаткі Ляхаўскага абруба да 1522 г. у сувязі з гаспадарскім наданнем «добраў […] пад назвай Плёсы Харку Мальцэвічу на службе земскай пад вольнасцю шляхецкай»[1]. Такое датаванне выглядае легендарным, бо ў 1500-1535 г. Гомельская воласць знаходзілася пад уладай Маскоўскай дзяржавы[2].

Апроч Плёсаў да Ляхаўскага абруба ў розны час прыналежылі Валатава, Пакалюбічы, Метуноўшчына, слабоды Яроміна, Касцюкоўка, Лапацін, Княжаўка, Прудок[3], шматлікія ўрочышчы[4].

Зноскі

  1. а б Прасцэс номіне в.п.п. Плескіх [і інш.] // Akta majątkowe i osobiste rodzin spokrewnionych z Faszczami, 1780-1783(недаступная спасылка). — Арк. 77.
  2. Темушев, В. Н. Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в. : территориальные трансформации в пограничном регионе / В. Н. Темушев. — Москва : Квадрига, 2009. — С. 72-97.
  3. Прасцэс номіне в.п.п. Плескіх [і інш.] // Akta majątkowe i osobiste rodzin spokrewnionych z Faszczami, 1780-1783. — Арк. 78-80.
  4. Мерытум справы в.п. Якуба Харкевіча [і інш.] // Akta majątkowe i osobiste rodzin spokrewnionych z Faszczami, 1780-1783. — Арк. 14.