Мікалай Ян Нарушэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Ян Нарушэвіч
польск.: Mikołaj Jan Naruszewicz
Herb Wadwicz.PNG
Герб «Вадвіч»
Вялікі падскарбі літоўскі
1566 — 16 красавіка 1575
Папярэднік: Астафій Валовіч
Пераемнік: Лаўрын Война
Вялікі пісар літоўскі
1562 — 16 красавіка 1575
 
Нараджэнне: невядома
Смерць: 16 красавіка 1575(1575-04-16)
Род: Нарушэвічы
Бацька: Павел Нарушэвіч
Жонка: Барбара Кунцэвіч
Дзеці: Мікалай, Ян, Крыштаф

Мікалай Ян Нарушэвіч (? — 16 красавіка 1575) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі падскарбі літоўскі (з 1566).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Паўла Нарушэвіча.

З 1544 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Служыў Жыгімонту II Аўгусту. Староста ваўкавыскі ў 1556, пасля маркаўскі і мядзельскі, каралеўскі сакратар з 1558, адначасова з 1562 вялікі пісар літоўскі.

Адзін з ініцыятараў валочнай памеры ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1554—1555 праводзіў яе ў Берасцейскім старостве, да 1560 — у прыдняпроўскіх валасцях (Гомель, Магілёў, Мсціслаў, Орша, Свіслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў). У 1566 прызначаны падскарбіем земскім літоўскім. Належаў да магнацкай апазіцыі Люблінскай уніі 1569, выступаў за права ВКЛ мець свае законы і склікаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абранні караля і вырашэнні пытанняў абароны і знешняй палітыкі на сумесных соймах.

Пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста выступаў за кандыдатуру царэвіча Фёдара Іванавіча на сталец Рэчы Паспалітай, падпісаў элекцыю Генрыка Валезы.

Зямельный ўладанні[правіць | правіць зыходнік]

Валодаў Хомскам і Жаберам у Пінскім павеце, маёнткамі ў Троцкім павеце і Жамойці. "Попіс войска літоўскага 1567 года" сведчыць пра тое, што Мікалай Нарушэвіч выстаўляў 100 вершнікаў з сваіх майнткаў:

"Подскарби земский великого князства Литовского. Месяца ноябра 16 дня. Пан Миколай Нарушович, подскарби земский великого князства Литовского, писар господарьский, державца Марковский, Мядельский, Ушпольский и Пенянский, ставил почту з ыменей своих с повинности коней сорок, а на ласку короля его милости коней шестьдесят. Всих коней сто збройно пнцри, прил., тар., др.; при том почте пан подскарби ставил драбов пеших сорок з ручницами а з рогатинами"[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.452-453.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]