Лідзія Іванаўна Асіюк
Лідзія Іванаўна Асіюк | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 22 лютага 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1984 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Галіна Фёдараўна Скакун |
Узнагароды і прэміі |
Лідзія Іванаўна Асіюк (22 лютага 1920, в Барысы, Польская Рэспубліка — 27 снежня 1984, в. Барысы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская даярка. Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Маці Галіны Скакун, Героя Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Працавала да вайны і адразу пасля яе ў агародніцкай брыгадзе, а потым — даяркай у мясцовым калгасе імя Жданава Брэсцкага раёна, цэнтрам якога і была вёска Барысы.
Пачынаючы з 1950 года і прыкладна па 1975 год ёй удавалася атрымліваць вельмі высокія надоі малака. Калі ў 1955-м яна надойвала па 4619 кг малака ад кожнай з 12 кароў у групе, у 1966 годзе гэты паказчык вырас да 7659 кг (тады ў яе было 10 кароў), у 1967 — 7929 кг (10 кароў).
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7-га і 8-га скліканняў і дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га і 8-га скліканняў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
18 студзеня 1958 года была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы за выдатныя дасягненні ў развіцці жывёлагадоўлі. Штогод удзельнічала ва Усесаюзнай выстаўцы ВДНГ, па выніках якіх атрымлівала ў падарункі адрэзы на сукенкі, дываны і аўтамабіль «Масквіч».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Як я вырасціла высокапрадуктыўных кароў / Л. І. Асіюк. — Мінск, 1958.
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1981.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце (1921—1940)
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання