Барысы (Брэсцкі раён)
Вёска
Барысы
| ||||||||||||||||||||||
Барысы́[1] (трансліт.: Barysy, руск.: Борисы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 54 км на поўдзень ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі невялікая вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле матэрыялаў 1858 года ўласнасць князёў Вітгенштэйнаў. У 1870 годзе адносілася да Падлужскай сельскай грамады. У 1897 годзе прыселак, працавала карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР, у калгасе «Беларусь» (цэнтр — г.п. Дамачава). У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 вяскоўцаў, 3 прапалі без вестак.
Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 14 сялянскіх душ (1858)
- 27 двароў, 176 жыхароў (1897)
- 18 жыхароў (1905)
- 26 двароў, 114 жыхароў (1921)
- 310 жыхароў (1950)
- 274 жыхары (1970)
- 124 гаспадаркі, 380 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лідзія Іванаўна Асіюк (1920—1984) — беларуская даярка. Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
- Галіна Фёдараўна Скакун (1943—2022) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барысы (Брэсцкі раён)