Лік Рэйнальдса
Лік Рэйнальдса або крытэрый Рэйнальдса (англ.: Reynolds number) — безразмерная фізічная велічыня, якая з'яўляецца крытэрыем падабенства струменяў вадкасці ці газу. Лік Рэйнальдса вызначае імавернасць таго, ці будзе плынь ламінарнай, ці турбулентнай. Крытэрый названы ў гонар выдатнага ірландскага фізіка О. Рэйнальдса (1842—1912), аўтара шматлікіх піянерскіх прац па гідрадынаміцы.
Лік Рэйнальдса — адзін з найболей важных крытэрыяў падобнасці ў гідрадынаміцы.
Азначэнне і фізічны сэнс
[правіць | правіць зыходнік]Лік Рэйнальдса азначаюць наступным чынам:
дзе — шчыльнасць асяроддзя, — характэрная хуткасць, — характэрны памер, — дынамічная вязкасць асяроддзя.
Лік Рэйнальдса ёсць стасункам сіл інерцыі да сіл вязкасці.
Крытычны лік Рэйнальдса
[правіць | правіць зыходнік]Пераход плыні ад ламінарнага да турбулентнага цячэння адбываецца па дасягненні так званага крытычнага ліку Рэйнальдса Пры цячэнне будзе ламінарным, а пры магчыма ўзнікненне турбулентнасці (бурлівай плыні). Крытычнае значэнне ліку Рейнальдса залежыць ад розных абставін, найперш ад таго, як і дзе цячэ вадкасць (ад пэўнага віду цячэння: цячэнне ў круглай трубе, цячэнне вакол шара і г.д.)
Напрыклад, для цячэння ў круглай трубе:
Лік Рэйнальдса як крытэрый пераходу ад ламінарнага да турбулентнага цячэння адносна добра дзейнічае тады, калі вадкасць цячэ пад вонкавым ціскам (напорам). Калі напору няма, пераходная зона паміж ламінарным і турбулентным цячэннем расцягваецца, і выкарыстанне ліку Рэйнальдса ў якасці крытэрыю не заўсёды правамерна. Напрыклад, хоць у вадасховішчах фармальна вылічаныя значэнні ліку Рэйнальдса вельмі вялікія, а пры гэтым усё роўна назіраецца ламінарнае цячэнне.