Лімоннік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лімоннік
Schisandra chinensis Blüte.jpg
Лімоннік кітайскі (Schisandra chinensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Schisandra Michx., 1803, nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від
Schisandra coccinea Michx., 1803 [syn. Schisandra glabra (Brickell) Rehder, 1944]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18087
NCBI   13673
EOL   61444
GRIN   g:10839
IPNI   25604

Лімоннік (Schisandra) — род кветкавых раслін сямейства лімоннікавых.

Лістападныя ліяны даўжынёю да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна аднаполыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматлістоўка ў выглядзе гронкі з ягадападобных 1—2-насенных плодзікаў, ядомы.

Выдзяляецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі. На Беларусі інтрадукаваны лімоннік кітайскі.

Дэкаратыўныя, лекавыя і пладовыя расліны. Плод мае ў сабе арганічныя кіслоты, вітаміны, цукар, эфірны алей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пярэднеў У. Лімоннік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 262. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]